viasna on patreon

Жыхару Брэста прысудзілі тры гады калоніі за выказванні на адрас супрацоўніка КДБ Федасюка і абразу Лукашэнкі

2022 2022-10-26T08:50:21+0300 2022-10-26T14:19:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dutchyk-a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Дутчык

Алег Дутчык

Суд Ленінскага раёна Брэста 24 кастрычніка вынес прысуд 48-гадоваму індывідуальнаму прадпрымальніку Алегу Дутчыку. Яго абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Андрэй Грушко, дзяржабвінаваўца — памочніца пракурора Ганна Горбач.

Па матэрыялах абвінавачання, напрыканцы верасня 2021 года Алег Дутчык размясціў у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” каментарый, у якім негатыўна адазваўся пра гібель супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка ў Мінску.

Акрамя гэтага, на працягу мінулага года неаднаразова размяшчаў у розных суполках негатыўныя выказванні з абразамі на адрас прэзідэнта, прыніжаў ягоныя гонар і годнасць.

Апошні допіс у ягоным акаунце "ВКонтакте": "Арышт — гэта абмежаванне волі". Ён быў зроблены 27 сакавіка.

У ходзе судовага працэсу Дутчык сваю віну не прызнаў.

Суд пастанавіў пакараць Алега Дутчыка пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 100 базавых велічынь, або 3 200 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства