viasna on patreon

У Мінску палітзняволеную пару асудзілі за ўдзел у Маршах

2022 2022-10-26T16:18:16+0300 2022-10-26T16:18:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bahryi_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вынеслі прысуд палітзняволеным Раману Багрыю і Вікторыі Ждановіч. Дзяўчыну асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, мужчыну — да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

Пару прызналі вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у Маршах: Раману інкрымінавалі адзін эпізод, Вікторыі — пяць. Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.

Рамана Багрыя затрымалі разам з ягонай дзяўчынай, Вікторыяй Ждановіч, 3 жніўня 2022 года. Спачатку яго асудзілі на 12 сутак арышту, затым затрымалі ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Вікторыя — аспірантка БДУІР, працавала інжынерам-праграмістам. Паводле "пакаяльнага" відэа, яе затрымалі не толькі за ўдзел у "несанкцыянаваных мерапрыемствах", але і за "падпіску на экстрэмісцкія каналы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства