viasna on patreon

Вынесены прысуд журналісту Аляксандру Любянчуку

2022 2022-10-27T15:02:38+0300 2022-10-27T15:45:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/liubianchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Любянчук. Фота baj.by

Алесь Любянчук. Фота baj.by

Мінскі гарадскі суд 27 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на незалежнага журналіста, палітзняволенага Аляксандра Любянчука.

Яго абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзелу ў ім (ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Алена Ананіч.

Палітзняволенага Аляксандра Любянчука затрымалі 26 траўня 2022 года пасля ператрусу ў ягоным доме ў вёсцы Крывічы на Іўеўшчыне. 

Журналіст Аляксандр Любянчук трапляў пад арышт за працу на акцыях пратэсту пасля выбараў-2020. У апошнія гады ён шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

З лістоў журналіста на волю вядома, што ў СІЗА №1 Мінска, дзе яго ўтрымлівалі да суда, у Любянчука значна пагоршылася здароўе.

Судовы працэс пачаўся 24 кастрычніка.

Сёння суд прызнаў журналіста вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства