viasna on patreon

Палітзняволеных мужа і жонку асудзілі да "хатняй хіміі" паводле "народнага" артыкула

2022 2022-10-27T15:33:15+0300 2022-10-27T15:33:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/yarmak__yauhen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 кастрычніка 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна Мінска вынеслі вырак палітзняволеным мужу і жонцы: Яўгену і Анжаліцы Ярмак. Іх асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі" — кожнага.

Суддзя Сяргей Кацар прызнаў іх вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Першапачаткова ім таксама інкрымінавалі арт. 368 Крымінальнага кодэкса, аднак праз тэрмін даўніны яго знялі.

Ярмакі былі затрыманыя ў Мінску 16 чэрвеня 2022 года. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што Анжаліка "хайпавала ў дні пратэстаў, пазіруючы на фоне сілавікоў, фота выкладвала ў Instagram". На "пакаяльным відэа" дзяўчына "прызнавалася" ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і "перакрыцці дарог". Яўгена спачатку асудзілі па адміністрацыйнай справе, затым узялі пад варту па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства