viasna on patreon

Новыя затрыманні і "экстрэмісцкія" матэрыялы: хроніка пераследу 27 кастрычніка

2022 2022-10-27T16:06:14+0300 2022-10-27T17:37:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/volczaki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

21 кастрычніка ў Мінску пасля ператрусу затрыманы супрацоўнік банка БелВЭБ Віктар Грынько

Прычынай затрымання магла стаць ягоная пратэсная дзейнасць супраць вайны ва Украіне. Віктара арыштавалі на 10 сутак, аднак яму інкрымінуецца і крымінальны артыкул 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

«Падчас ператрусу ў кватэры была падкінута пратэсная сімволіка і парнаграфічныя матэр'ялы», — паведамляюць блізкія мужчыны.


Інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата "Volkswagen club Gomel" прызнаная "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Чыгуначнага раёну Гомеля 17 кастрычніка.


Былую выкладчыцу і каардынатарку страйкама БДУ разам з мужам адправілі за краты

Міхаіла і Святлану Волчак затрымалі 19 кастрычніка пасля ператрусу. Стала вядома, што іх арыштавалі на 15 і 13 сутак адпаведна. Па папярэдняй інфармацыі, пратаколы на іх склалі за "непадпарадкаванне міліцыянтам" (арт. 24.3 КаАП). Таксама вядома, што сваякоў Волчакаў не пусцілі на судовы працэс. "Суткі" яны адбываюць у іванаўскім ІЧУ.

Святлана — былая выкладчыца і кіраўніца страйкаму БДУ, якую звольнілі ў верасні мінулага году. Яе з мужам неаднаразова затрымлівалі пасля 2020 году.

Падтрымаць Святлану і Міхаіла можна праз лісты і паштоўкі: ІЧУ Иванаўскага РАУС, 225792, г. Іванава Брэсцкай вобл, вул. Леніна, 17, (Волчак Міхаіл Віктаравіч, Волчак Святлана Алегаўна)


Сілавікі затрымалі былога ўдзельніка "Дома-2" Давіда Анташвілі

Як паведамляе @mediazona_by, у "пакаяльным" відэа затрыманы кажа, што здымаўся ў шоу ў 2017 годзе, а пасля выбараў браў удзел у пратэстах на вуліцах Мінска.


Працягваюцца затрыманні медыкаў — затрыманы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра кардыялогіі

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа з затрыманнем у Гродна Антона Навумава. Хлопец жыве ў Мінску і працуе ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры кардыялогіі.

Зыходзячы з відэа сілавікоў, затрымалі Антона за ўдзел у акцыях пратэсту, якія адбываліся ў верасні 2020 года ў Гродне, паведамляе @Grodno_grab.

На мінулым тыдні ў Гродне быў затрыманы супрацоўнік "хуткай" Артур Хлус.


У Мінску затрыманы Аляксандр Пархоменка

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, 27-гадовы хлопец удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе.


Інфармацыя дапаўняецца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства