viasna on patreon

Мужчыну з Баранавічаў прысудзілі 3 гады калоніі па "справе Зельцэра"

2022 2022-11-03T11:12:46+0300 2022-11-03T12:16:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/edhar-szyrko_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе асудзілі Эдгара Шырко паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Сяргей Беразюк.

edhar-szyrko_1.jpg
Эдгар Шырко. Фота з сацсетак

Эдгара затрымалі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў сацсетцы "ВКонтакте" пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

28 кастрычніка суддзя Брэсцкага абласнога суда Сяргей Беразюк прызнаў Эдгара Шырко вінаватым паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса і прысудзіў пакаранне тэрмінам 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў.

Таксама ў Эдгара канфіскавалі ноўтбук у даход дзяржавы.

Эдгар Шырко ў мінулым працаваў бібліятэкарам, журналістам у выданні Intex-Press, выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў школе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства