viasna on patreon

2 гады калоніі — чарговы прысуд за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" Дапоўнена

2022 2022-11-06T14:00:21+0300 2023-02-08T12:40:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд

У Гомельскім абласным судзе 28 кастрычніка да двух гадоў калоніі асудзілі Уладзіслава Войну. Яго прызналі вінаватым ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Алег Харошка.

Інфармацыі пра абвінавачанага і гэтую крымінальную справу няма. Па дадзеных праваабаронцаў "Вясны", гэта ўжо 19-ты прысуд па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Большасць крымінальных справаў па гэтым артыкуле былі ўзбуджаныя пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне 24 лютага 2022 года ў сувязі з перадачай інфармацыі (фота, відэа) ў беларускія тэлеграм-каналы аб расійскай ваеннай тэхніцы на тэрыторыі Беларусі. Як паведаміла "Гомельская праўда", за фатаграфіі расейскай тэхнікі толькі ў Гомельскай вобласці асудзілі 12 чалавек за гэты год. Жыхароў вобласці, якія перадавалі фатаграфіі і відэа і інфармацыю аб перамяшчэнні расейскай ваеннай тэхнікі, асудзілі на тэрміны ад 2 да 4,5 гадоў калоніі.

Дапоўнена. Праваабаронцам стала вядома, што Уладзіслаў — жыхар Жлобіна, нарадзіўся ў Бабруйску. Яго асудзілі за відэа самалётаў у Жлобіне. На судзе казаў, што "быў напалоханы і падумаў, што пачалася і тут вайна".

Падтрымайце вязня: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Уладзіслаў Ігаравіч Война


"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, якія адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам вынікі судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і на Email: viasna@spring96.org 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства