viasna on patreon

Затрымалі па "справе Зэльцара", а судзіць будуць за абразу і паклёп на Аляксандра Лукашэнку

2022 2022-11-09T08:35:40+0300 2022-11-09T08:36:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maskouski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Маскоўскага раёна Мінска

Суд Маскоўскага раёна Мінска

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 17 лістапада пачнецца разгляд справы 38-гадовага жыхара сталіцы Віталя Астрэйкі. Мужчыну вінавацяць у абразе прэзідэнта (я.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў паклёпе на яго (ч.1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс прызначаная весці суддзя Кацярына Мурашка.

Як было ўстаноўлена ў ходзе папярэдняга следства, Віталь Астрэйка з ліпеня па верасень 2021 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона ў месенджары Telegram нібыта  размясціў некалькі публікацый з загадзя ілжывымі звесткамі аб дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Больш таго, шэраг пакінутых ім каментароў насіў абразлівы і зневажальны характар.

Вядома, што Астрэйку затрымалі 29 верасня 2021 года разам з многімі, хто пакідаў каментары у сацыяльных сетках пастоў пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Утрымліваеецца ў СІЗА №1 Мінска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства