Абразіў у "Аднакласніках" былога начальніка ГУБАЗІК Мікалая Карпянкова: вынікі суда ў Маладэчна
У судзе Маладэчанскага раёна 27 верасня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Самалю, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады – на той час начальніка ГУБАЗ МУС Беларусі Мікалая Карпянкова (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Дзяніс Барэйка.
Аляксандр Самаль быў затрыманы напрыканцы сакавіка 2021 года, і пасля прад’яўлення абвінавачання вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.
Па матэрыялах абвінавачання Аляксандр Самаль, у кастрычніку 2020 года, "маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, знаходзячыся па месцы жыхарства ў Маладэчна, у сацыяльнай сатцы “Аднакласнікі” пасля прагляду публікацыі пра начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыі МУС Рэспублікі Беларусь Мікалая Карпянкова, наўмысна размясціў абразлівы каментар, які мае прыніжальную і непрыстойную форму маўленчага выказвання".
Следства палічыла, што Самаль зрабіў гэта з помсты за выкананне ім службовых абавязкаў, пры гэтым усведамляючы публічны і зневажальны характар зробленных выказванняў.
Аляксандр Самаль прызнаў сваю віну цалкам, адназ заяўленую ў судзе Карпянковым матэрыяльную прэтэнзію маральнай капмансацыі ў памеры 1000 рублёў прызнаваць адмовіўся.
Суд прызначаў Самалю пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў. Таксама прызнаў права аб спагнанні на карысць Карпянкова матэрыяльную кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў.