viasna on patreon

20-гадоваму гарадзенцу вынеслі суровы прысуд па пратэсных артыкулах Дапоўнена

2022 2022-11-14T11:26:43+0300 2022-11-14T12:21:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grodna-ablsud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гродзенскі абласны суд

Гродзенскі абласны суд

Гарадзенскі абласны суд 4 лістапада вынес суровы прысуд 20-гадоваму жыхару Гародні Сяргею Рабцаву, якога абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці, масавых беспарадках, а таксама абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

Справу разглядаў суддзя Мікалай Рачынскі.

Сяргея Рабцава затрымалі 30 верасня 2021 года першапачаткова з-за каментары пасля гібелі ў Мінску ў перастрэлцы супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Яго выклікалі ў ваенкамат, дзе ўжо чакалі сілавікі. Потым у яго адсутнасць дома правялі ператрус.

Больш за год да суда юнак ўтрымліваўся ў турме №1 Гародні.

Напачатку верасня 2022 года стала вядома, што прозвішча Рабцава ўнесена ў «Спісе асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці” які складае КДБ.

Судовы працэс, пра які пакуль вельмі мала інфармацыі, пачаўся 24 кастрычніка.

Сяргея Рабцава абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт 368 Крымінальнага кодэкса), паклёпе ў дачыненні прэзідэнта (ч. 1 арт.367), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), а таксама ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293).

Суддзя Рачынскі пастанавіў прызнаць Рабцава вінаватым і па сукупнасці злачынстваў прызначыць канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на шэсць з паловай гадоў узмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства