Мікалай Сванідзе гатовы стаць на абарону Анатоля Лябедзькі
www.naviny.by
Перасьлед Анатоля Лябедзькі за выказваньне свайго меркаваньня з’яўляецца відавочным пацьверджаньнем загніваньня сістэмы Лукашэнкі. Так пракаментаваў у інтэрвью польскай газеце "Rzeczpospolita" узбуджэньне супраць лідэра АГП крымінальнай справы вядучы перадачы “Зеркало” каналу РТР Мікалай Сванідзе.
Нагадаем, што крымінальная справа супраць Анатоля Лябедзькі была ўзбуджаная пракуратурай Беларусі на падставе аналізу ягонага выступу ў гэтай перадачы 21 лютага. Лябедзьку прад’яўленае абвінавачаньне па арт. 367 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае пакараньнеза распаўсюд заведама ілжывых зьвестак пра прэзідэнта.
“Для мяне гэта шакіруючая навіна, -- так адрэагаваў Мікалай Сванідзе на ўзбуджэньне крымінальнай справы супраць старшыні АГП. – Я ведаю Анатоля Лябедзьку як чалавека адважнага і сумленнага, і не хацелася б, каб ён перасьледваўся за ўдзел у маёй праграме. Перасьлед такога паважанага палітыка за выказваньне свайго іеркаваньня з’яўляецца відавочным пацьверджаньне загніваньня сістэмы Лукашэнкі. Ад імя праграмы “Зеркало” і ад свайго ўласнага імя магу сказаць, што мы будзем уважліва сачыць за разьвіцьцём справы Анатоля Лябедзькі, і калі ўзьнікне неабходнасьць – устанем на ягоную абарону”.