“Пляскалі ў далоні, гучна крычалі”: вайскоўца са Жлобіна асудзілі на тры месяцы арышту за ўдзел у пратэстах
У судзе Жлобінскага раёна 18 кастрычніка асудзілі Фёдара Парэцкага паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Святлана Андрэева.
Фёдара трымалі пад вартай з 24 па 26 жніўня 2022 года. Яго абвінавацілі ў тым, што 9 жніўня 2020 года ён выйшаў на вуліцу ў Жлобіне выказаць пратэст супраць сфальсіфікаваных выбараў.
18 кастрычніка суддзя суда Жлобінскага раёна Святлана Андрэева прызнала Фёдара Парэцкага вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса і асудзіла яго на тры месяцы арышту.
Месца адбывання арышту, якое прызначыла суддзя – гаўпвахта ваеннай камендатуры.