viasna on patreon

Амаль 50 тысяч штрафу і шэсць год калоніі жыхару Мінска прысудзіла суддзя Вікторыя Шабуня па пратэсных артыкулах

2022 2022-11-28T14:10:32+0300 2022-12-07T10:19:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/centralny_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Цэнтральнага раёну

Суд Цэнтральнага раёну

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 28 лістапада завяршыў разгляд крымінальнай справы 46-гадовага жыхара сталіцы Міхаіла Тарасевіча.

Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня.

Міхаіла Тарасевіча меркавана затрымалі 10 траўня 2022 года, да суда ён утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска. Быў абвінавачаны па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 391 – абраза суддзі або народнага засядацеля;
  • арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 1 арт. 366 – гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі;
  • арт. 364 – гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў;
  • ч. 2 арт. 366 – гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, здзейсненыя паўторна.

Судовы працэс пачаўся 22 лістапада і завяршыўся абвінаваўчым прысудам: па сукупнасці абвінавачанняў суддзя Вікторыя Шабуня канчаткова прызначыла Тарасевічу пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым і ўрон, нанесены спыненнем грамадскага транспарту ў памеры 49 тысяч рублёў, што складае амаль 20 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства