viasna on patreon

"Цюльпан правоў чалавека": "Вясна" ўвайшла ў топ-3 намінантаў прэміі

2022 2022-11-28T15:03:19+0300 2022-11-28T15:30:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/top-3-candidates-human-rights-tulip.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя з сайта government.nl

Ілюстрацыя з сайта government.nl

У барацьбе за штогадовую праваабарончую прэмію Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў "Цюльпан правоў чалавека 2022" засталося тры кандыдаты, паведамляецца на сайце МЗС. 

Шорт-ліст прэміі "Цюльпан правоў чалавека 2022" з дзесяці кандыдатаў быў апублікаваны 21 кастрычніка. З іх незалежнае журы выбрала трох лепшых, улічваючы, сярод іншага, які ўплыў іх праца аказвае на грамадства і іх адвагу ў барацьбе за правы чалавека, нягледзячы на пагрозы і нападкі. У тройку прэтэндэнтаў на прэмію цяпер ўваходзяць Праваабарончы цэнтр "Вясна", Ленг Оуч і Thai Lawyers for Human Rights.

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" быў заснаваны ў 1996 годзе падчас масавых акцый пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі. Цяпер "Вясна" займаецца маніторынгам сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і прасоўваннем дэмакратыі і правоў чалавека. Праваабаронцы "Вясны" таксама змагаюцца за індывідуальныя правы, у прыватнасці правы палітычных зняволеных. З 2003 года арганізацыя пазбаўленая магчымасці працаваць у Беларусі легальна.

Ленг Оуч

Ленг Оуч ужо 22 гады змагаецца за правы чалавека і экалагічныя правы ў Камбоджы. Расследуючы злоўжыванні і выкрываючы карупцыю, ён адстойвае правы груп людзей, чые інтарэсы ўшчамляюцца кампаніямі або ўрадам. Да такіх групаў адносяцца ў тым ліку мясцовыя супольнасці, якія губляюць свае зямлі ў выніку маштабнай высечкі лясоў.

Thai Lawyers for Human Rights

Thai Lawyers for Human Rights ("Тайскія адвакаты за правы чалавека") — гэта арганізацыя, якую ў 2014 годзе праз два дні пасля ваеннага перавароту ў Тайландзе стварыла група юрыстаў-праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў. Адвакаты аказваюць бязвыплатную юрыдычную дапамогу людзям, якія пацярпелі ад самавольства або былі прыцягнутыя да суду за ажыццяўленне сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў. Арганізацыя таксама працуе над павышэннем дасведчанасці тайскага народа ў цесным супрацоўніцтве з іншымі праваабарончымі арганізацыямі і ААН.

Пераможцу абвесціць міністр замежных спраў Вопке Хукстра 8 снежня ў межах Тыдня правоў чалавека.


“Цюльпан правоў чалавека” — штогадовая прэмія ўраду Нідэрландаў, якая ганаруе праваабаронцаў за іх працу па прасоўванні і абароне правоў чалавека ва ўсім свеце, а таксама асвятленне сумежных праблем. Прэмія ўручаецца штогод, пачынаючы з 2008 года.

Пераможца атрымлівае прыз у памеры 100 000 еўра і бронзавую скульптуру ў форме цюльпана. Урад Нідэрландаў спадзяецца, што прыз дазволіць пераможцу:

  • атрымаць міжнародную вядомасць і прызнанне;
  • далей развіваць і пашыраць маштабы сваёй працы ў галіне правоў чалавека, дазваляючы ахапіць большую колькасць людзей у як мага большай колькасці месцаў;
  • натхняць іншых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства