viasna on patreon

Палітвязня са Светлагорска асудзілі на два з паловай гады калоніі па "справе Зельцэра"

2022 2022-11-28T15:54:55+0300 2022-11-29T12:14:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gorbach_a_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскім абласным судзе 25 лістапада асудзілі палітзняволенага Аляксея Горбача паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў мужчыну 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 3200 рублёў.

Аляксея Горбача затрымалі ў Светлагорску паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Аляксей Станіслававіч Горбач)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства