viasna on patreon

Заява аб прызнанні Уладзіслава Багамольнікава, Вольгі Анішук і Анастасіі Лойкі палітзняволенымі

2022 2022-12-02T16:08:30+0300 2022-12-02T16:08:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/anishchuk_lojka_bahamolnikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

2 снежня 2022 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці, з глыбокай занепакоенасцю адзначаем, што пераслед у межах адміністрацыйнага працэсу ўжываецца ўладамі дзеля задушэння свабоды выказвання меркаванняў, уключаючы свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага кшталту інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці з дапамогай друку або мастацкіх формаў выказвання, ці іншымі спосабамі на свой выбар.

Некаторых затрыманых паводле адміністрацыйных спраў неаднаразова паўторна асуджаюць да адміністрацыйных арыштаў, такім чынам іх знаходжанне ва ўмовах зняволення па працягласці супастаўнае з крымінальным пакараннем.

Нагадваем, што паводле п. 3.1 Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", зацверджанага беларускай праваабарончай супольнасцю на III Праваабарончым форуме, пазбаўленне волі (у тым ліку і адміністрацыйны арышт) у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабод, гарантаваных міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека, з'яўляецца падставай для прызнання такой асобы палітычным зняволеным з патрабаваннем неадкладнага вызвалення.

Гэтыя крытэры ў поўнай ступені датычаць усіх адміністрацыйна арыштаваных за ажыццяўленне сваіх грамадзянскіх правоў і свабод. Адпаведна, усе тыя, хто зазнаў адміністрацыйныя арышты за рэалізацыю сваіх прызнаных міжнароднай супольнасцю правоў і свабод, з'яўляюцца палітвязнямі на перыяд іх ізаляцыі. Асобныя заявы аб прызнанні некаторых з іх такімі закліканыя звярнуць асаблівую ўвагу на канкрэтныя выпадкі найбольш жорсткага пакарання за ажыццяўленне сваіх правоў і свабод.

  • Так, Уладзіслаў Багамольнікаў, святар, быў затрыманы 31 жніўня і з тых часоў неаднаразова пакараны адміністрацыйным арыштам, працягвае ўтрымлівацца ў ізалятары;
  • Вольга Анішчук, жонка палітвязня, які стаў ахвярай жорсткага абыходжання ў калоніі, была затрымана 4 лістапада і неаднаразова пакараная адміністрацыйным арыштам, працягвае ўтрымлівацца ў ізалятары;
  • Анастасія Лойка, праваабаронца, затрымана 28 кастрычніка і тройчы асуджана да адміністрацыйнага арышту, працягвае ўтрымлівацца ў ізалятары.

Практыка асуджэння адразу на некалькі адміністрацыйных арыштаў запар і раней выкарыстоўвалася беларускімі ўладамі ў мэтах палітычна матываванага ціску.

Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту Уладзіслава Багамольнікава, Вольгі Анішчук, Анастасіі Лойкі і патрабуем:

  • скасавання вынесеных у дачыненні да палітзняволеных судовых пастаноў і іх неадкладнага вызвалення;
  • спынення рэпрэсій у адносінах да іншадумцаў і ўдзельнікаў мірных сходаў; вызвалення ўсіх адміністрацыйна арыштаваных за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў і свабод;
  • неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення палітычных рэпрэсій супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі ПЭН;

Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства