Чарговы прысуд па “справе Зельцэра”: два з паловай гады калоніі за каментары ў інтэрнэце
https://spring96.org./be/news/110087
2022
2022-12-08T15:26:51+0300
2022-12-08T15:26:51+0300
2022-12-08T15:28:55+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/asiatrou_pavel.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гомельскім абласным судзе 11 лістапада асудзілі палітзняволенага Руслана Асятрова павдоле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў мужчыну два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Руслана Асятрова затрымалі 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Руслан Ігаравіч Асятроў)