Жодзінца асудзілі на два з паловай гады калоніі за абразу Лукашэнкі і двух міліцыянтаў
https://spring96.org./be/news/110101
2022
2022-12-09T17:04:06+0300
2022-12-09T17:04:06+0300
2022-12-09T17:20:33+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zhodzina-sud-2020.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе горада Жодзіна 9 снежня судзілі Дзмітрыя Варановчіа, якога прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі і (ч. 1 арт. 368 КК) і двух міліцыянтаў (арт. 369 КК). Суддзя Ганна Мукавозчык прызначыла мужчыну два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў.
Дзяржабвінавачанне прадстаўляў старшы памочнік пракурора Дзмітрый Ярашэвіч. Паводле яго хадайніцтва пасяджэнне зрабілі закрытым.
Падтрымайце Дзмітрыя: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А (Варановіч Дзмітрый Юр'евіч)