"Ішоў на гэта свядома": за абразу Лукашэнкі і знявагу дзяржсімвалаў пакаралі жыхара Баранавіч
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы пад старшынством суддзі Іны Паўлоўскай разгледзеў 7 снежня крымінальную справу 50 – гадовага Віталя Корсака. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368) і знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370).
У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што Корсак у студзені 2022 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на сваёй персанальнай старонцы ў адкрытым доступе размясціў фотавыяву Аляксандра Лукашэнкі з абразамі, а таксама апублікаваў выяву нацысцкай сімволікі ў колерах дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
У судовым пасяджэнні мужчына растлумачыў, што разумеў значэнне размешчанага малюнка і ішоў на гэта свядома.
Суд пастанавіў па сукупнасці злачынстваў прызначыць канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.