Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 13 снежня:
Праваабарончы слоўнік: На 10 снежня прыпадае дзве даты — Міжнародны дзень правоў чалавека і урачыстае ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру ў Осла. З гісторыяй і значнасцю гэтых падзей разбіраемся коратка ў правабарончым слоўніку.
Падзея: Нобелеўская прэмія міру ўручана Алесю Бяляцкаму. Замест палітзняволенага праваабаронцы яе атрымала яго жонка Наталля Пінчук. Што яна адчувала ў той момант? Як была ўспрынята яе прамова? З якім настроем праваабаронцы “Вясны” ехалі на ўрачыстую цырымонію ў Осла? І што важнага прагучала ў іншых нобелеўскіх лекцыях — прадстаўнікоў “Мемориала” і “Центра громадянських свобод”? А напрыканцы — факельнае шэсце і кніга “Алесь Бяляцкі” у Осла.
Каментар: А яшчэ ПЦ “Вясна” атрымаў прэмію “Цюльпан правоў чалавека”, якую запачаткавала МЗС Нідэрландаў. Уручэнне адбылося ў Гаазе, вакол былі цюльпаны, а сама прэмія — таксама ў вяглядзе цюльпана.
“Дзе б мы ні былі, у турме ці на волі, мы будзем усё роўна змагацца за правы чалавека”.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Касі Камоцкай.