"Уладам не спадабаліся паведамленні, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі": у Мінску судзяць грамадзяніна Латвіі
У Мінскім гарадскім судзе 15 снежня працягваецца разгляд крымінальнай справы грамадзяніна Латвіі Дмітрыйса Міхайлоўса, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.
Судовы працэс вядзе суддзя Святлана Чарапанава.
44-гадовага грамадзяніна Латвіі, які быў часова зарэгістраваны ў Мінскай вобласці, абвінавачаваюць у закліках да мераў абмежавальнага характару, скіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (ч. 3 арт. 361), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.2 арт. 130), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе прэзідэнта (ч. 1 і ч.2 арт. 368).
Дзмітрыйса Міхайлоўса затрымалі 1 сакавіка 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 у Мінску.
Вядома таксама, што ў кастрычніку Дзмітрый Міхайлоўс быў уключаны ў “Спіс асоб, дачычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Там было пазначана, што Міхайлоўс праходзіць абвінавачаным па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. Там таксама было ўказана, што грамадзянін Латвіі быў часова зарэгістраваны ў Мінскай вобласці.
"Цяпер затрыманы адзін грамадзянін Латвіі. Яго тэлефон праверылі і ўладам не спадабаліся паведамленні, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі. Яго змясцілі пад варту, — паведаміла парламенцкая сакратарка МЗС Латвіі Занда Калніня-Лукашэвіча. — Калі супрацоўнікі консульства хутка прыбылі на сустрэчу з затрыманым, то яго ўжо не заспелі, паколькі яго на месяц змясцілі ў закрытую псіхіятрычную бальніцу для правядзення экспертыз».
Судовы працэс прачаўся 14 снежня.