viasna on patreon

19-гадовага палітвязня асудзілі за жнівеньскія акцыі пратэсту ў Мінску

2022 2022-12-15T18:10:00+0300 2022-12-27T10:46:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/saidau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікіта Саідаў

Мікіта Саідаў

У Кастрычніцкім судзе Мінска 12 снежня вынесены прысуд палітзняволенаму Мікіту Саідаву, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) а таксама па ч. 1 арт. 328 – незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Справу разглядала суддзя Іна Сівец.

19-гадовага палітзняволенага Мікіту Саідава затрымалі 8 жніўня 2022 года спачатку па адміністрацыйнай справе, а затым па крымінальнай  і да суда ўтрымлівалі ў следчай турме №8 у Жодзіна.

Судовы працэс пачаўся 9 снежня. Пакуль вядома, што Мікіта Саідаў прымаў актыўны удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.

У ходзе судовага пасяджэння абвінавачаны віну ў прад'яўленым абвінавачванні прызнаў у поўным аб'ёме. Растлумачыў, што паддаўся ўплыву дэструктыўных Telegram-каналаў. У прыватнасці, у жніўні і верасні 2020 года ўзяў удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Менска: рухаўся ў калоне людзей па праезнай частцы дарог, у тым ліку ішоў у «счэпцы локцямі».

Ягоная нібыта датычнасць да незаконнага абароту наркатычных сродкаў, аніяк не паўплывала на прысуд.

Суд прызнаў Саідава вінаватым і прысудзіў да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на на два з паловай гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства