Памёр праваабаронца Алег Гулак. Выказваем шчырыя спачуванні
https://spring96.org./be/news/110166
2022
2022-12-16T20:42:01+0300
2022-12-16T20:42:01+0300
2022-12-19T14:17:20+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/aleh_hulak_2.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Гулак — старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта, грамадскі дзеяч і праваабаронца. Як грамадскі абаронца ўдзельнічаў у дзясятках судовых спраў, грамадскіх дзеянняў па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Яго не стала ва ўзросце 55 гадоў.
Алег быў надзейным і блізкім сябрам для многіх вясноўцаў. Ён зрабіў вялікі ўнёсак для праваабарончага руху Беларусі. Гэта вялікая страта для ўсёй краіны. Праваабарончы цэнтр "Вясна" смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні сям’і і калегам Алега.
Грамадзянская паніхіда пройдзе 20 снежня з 14.00 да 17.30 гадзін ва ўніверсітэцкім касцёле Святых Іаанаў (малая капліца, злева). Адрас: Šv. Jono g. 12. Дзверы развітальнай залы будуць адчыненыя з 13:50.
Пачытайце адно з апошніх інтэрв'ю праваабаронцы:
«Немагчыма адрозьніць пародыю ад чарговага „прабіваньня дна“». Вынікі году ў сфэры правоў чалавека ад Алега Гулака