viasna on patreon

Затрыманні, ціск на палітвязняў і спецвытворчасць: хроніка пераследу 17-19 снежня Дапоўнена

2022 2022-12-19T19:23:00+0300 2022-12-20T08:07:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chygryn.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-19 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Слоніме за рэпост затрымалі вядомага журналіста і пісьменніка Сяргея Чыгрына

Яго асудзілі за рэпост «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і арыштавалі на 7 сутак паводле арт. 19.11 КаАП. Калегі звязваюць затрыманне Сяргея з ягонай ранейшай працай у недзяржаўных медыя.


Сямейная пара вярнулася дадому на лячэнне – іх затрымалі 

miadzvedzevy_90.jpeg
Варвара і Павел Мядзведзевы

"Пакаяльнае" відэа з імі з'явілася на адным з праўладных тэлеграм-каналаў. Па дадзеных прапагандысцкіх крыніц, сям'я два гады жыла за мяжой, а па вяртанні ў Беларусь іх затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 года, дзейнасць "у складзе дыяспар" і негатыўныя каментары ў інтэрнэце.

У "пакаяльным" відэа затрыманы мужчына паведаміў, што вярнуўся дадому ў сувязі з пагаршэннем здароўя.

"Наша Ніва" паведамляе імёны затрыманых — Варвара і Павел Мядзведзевы. Гэта сям'я фатографаў з Мінска, яны разам больш за дзесяць гадоў, і столькі ж існуе іх творчы дуэт. Яны спецыялізуюцца на весельных фота. За сваю кар'еру атрымалі больш за два дзясяткі прэмій у розных намінацыях за свае вясельныя фотаздымкі. Мяркуючы па сацсетках, яны вярнуліся ў Беларусь некалькі тыдняў таму.


У дачыненні да Валерыя Цапкалы Следчы камітэт распачаў працэс спецыяльнай вытворчасці

Валерый Цапкала

Адпаведнае рашэнне ўзгадніў генеральны пракурор Андрэй Швед. Валерыя Цапкалу абвінавачваюць паводлеч. 2 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 1 арт. 400 (загаддзя ілжывы данос), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), ч. 2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 188 (паклёп), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 123 (прапаганда вайны) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Упершыню ў Беларусі палітыка будуць судзіць за "прапаганду вайны".


Палітзняволенага блогера Сяргея Коршуна ўжо 39 дзён утрымліваюць у ШІЗА

Сяргей Коршун. Фота прадстаўлена сваякамі
Сяргей Коршун. Фота прадстаўлена сваякамі

Сяргей Коршун — блогер тэлеграм-канала “Армія з народам”, былы супрацоўнік міліцыі. Яго затрымалі ў ліпені 2020 у межах справы паарт. 342 КК. Потым артыкул Коршуну перакваліфікавалі на 293 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці).

Мінскі абласны суд 7 траўня 2021 прысудзіў Сяргею чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Сяргея ўжо 39 дзён бесперапынна ўтрымліваюць у штрафным ізалятары за "парушэнне правілаў унутраннага распарадку".

Падтрымайце Сяргея лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Сяргею Уладзіміравічу Коршуну


Палітзняволеную Алену Гнаук змясцілі ў ПКТ

Алена Гнаук

Палітзняволеную актывістку з Пружанаў Алену Гнаук 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. Стала вядома, што адміністрацыя калоніі нядаўна змясціла жанчыну ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) да 24 лютага. Акрамя гэтага, яе пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічыняў да 1 (32 рублі).

Нагадаем, 17 чэрвеня палітзняволеную асудзілі на тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў. Алену прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Перад этапам у калонію палітзняволеную больш за паўтара месяца ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары баранавіцкага СІЗА.

Падтрымайце Алену лістамі салідарнасці і не забывайце класці пустыя канверты, маркі, налепкі, асадкі і паперу разам з лістом: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, Алене Пятроўне Гнаук


Мінінфарм заблакаваў TGStat – сайт для адсочвання статыстыкі тэлеграм-каналаў


Уладальнік бара "Банкі-бутэлькі" з жонкай некалькі месяцаў знаходзяцца на "Валадарцы"

3 жніўня на Зыбіцкай прайшоў вулічны канцэрт спявачкі Мэрыем Герасіменкі на тэрасе бара "Банкі-бутэлькі". Яна спявала песню "Океана Эльзи" "Обійми" у падтрымку Украіны. Спявачку затрымалі і двойчы арыштавалі на 15 сутак.

На наступны дзень пасля канцэрту ў бар "Банкі-бутэлькі" прыйшлі праверкі з санстанцыі і МНС. А пазней быў затрыманы ўладальнік бара Андрэй Жук. Пазней стала вядома, што яго арыштавалі на 30 сутак. З таго моманту ён не выйшаў на волю. Акрамя таго, затрымалі і яго жонку Марыю Жук. Па папярэдняй інфармацыі, Андрэя і Марыю, як і Мэрыем, абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ужо больш за тры месяцы яны ўтрымліваюцца ў СІЗА-1. Дата суда пакуль не прызначаная.

Падтрымайце іх лістамі, тэлеграмамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030, Марыя і Андрэй Жук, Мэрыем Рашыдаўна Герасіменка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства