viasna on patreon

Вынесены прысуд «рэйкаваму партызану» Віталю Мельніку, якому пры затрыманні прастрэлілі калені. Падрабязнасці Дапоўнена

2023 2023-01-07T23:19:00+0300 2023-01-10T12:20:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/melnik-vital-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінскі абласны суд у закрытым рэжыме 22 снежня вынес прысуд па рэзананснай крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з “рэйкавых партызан” – палітзняволенага Віталя Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.

Судовы працэс вяла суддзя Анжаліка Данілава.

Суд прызнаў Віталя Мельніка вінаватым па па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 4 арт. 309 – наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін;
  • ч. 2 арт. 295 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
  • ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 3 арт. 295 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, здзейсненыя групай асоб, альбо паўторна;
  • ч. 1 арт. 289 – акт тэрарызму.
melnik-mus-2.png
Скрыншот з відэа МУС

Вядома, што Мельнік пражывае ў вёсцы Хадакова Мінскага раёна, у яго ёсць маленькае дзіця. Сям'я лічыць, што Віталь не мае дачынення да прад'яўленых артыкулаў, і звязвае яго затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама тым, што раней у Віталя была судзімасць.

Пачынаецца суд над "рэйкавым партызанам", якому пры затрыманні прастрэлілі калені

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Следчага камітэта, які ўстанавіў, што 40-гадовы Віталь Мельнік у сакавіку 2022 года на чыгуначным перагоне Навасады-Барысаў падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнай блакіроўкі, чым вывеў са строю сістэму сігналізацыі чыгункі

Згодна з матэрыяламі справы, у ноч з 24 на 25 сакавіка 2022 года на перагоне Навасады-Барысаў, паблізу в. Стайкі Барысаўскага раёна, Мельнік падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнай блакіроўкі, чым прывёў у непрыдатны для эксплуатацыі стан яго прыборы і элементы.

У выніку – парушылася праца сігнальных установак аўтаматычнай блакіроўкі, а таксама не быў забяспечаны стан абароненасці працэсу руху транспартных сродкаў чыгуначнага транспарту – адбылася затрымка 22 грузавых і 17 пасажырскіх цягнікоў. Пры гэтым меўла месца недапушчальная рызыка ўзнікнення транспартных здарэнняў і іх наступстваў у выглядзе крушэння, аварыі рухомага складу, прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, маемасці юрыдычных і фізічных асоб, парушэнні нармальнай працы Беларускай чыгункі.

melnik-mus-1.png
Скрыншот з відэа МУС

Акрамя таго, 14 і 21 жніўня 2020 года, а таксама 1 сакавіка 2022 года Мельнік размясціў у сетцы Інтэрнэт паведамленні з відавочна негатыўнай ацэнкай Аляксандра Лукашэнкі, якія зневажаюць яго гонар і годнасць.

Па сукупнасці прызначаных судом абвінавачанняў, шляхам іх частковага складання канчатковае пакаранне складае 13 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму, паведамляе Генеральная пракуратура. Таксама ён мусіць сплаціць 300 базавых велічынь штрафу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства