viasna on patreon

Гарадзенца асудзілі на тры гады калоніі за пост у сацсетках пра Лукашэнку

2022 2022-12-27T11:51:08+0300 2022-12-27T11:51:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hrodzenski-raionny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродзенскім раённым судзе 19 снежня асудзілі Руслана Красава паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітры Грышын прызначыў мужчыну 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

hrodzenski-raionny-sud.jpg
Фота: Sputnik. Іна Грышук

Паводле пракуратуры Гродзенскага раёна, Руслану паставілі ў віну “шэраг злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці”.

Як заявіла следства, Руслан з лютага 2017 па лістапад 2020 размясціў на сваёй старонцы ў “Аднакласніках” публікацыі з абразлівымі і паклёпніцкімі выказваннямі ў адрас Лукашэнкі. Таксама ў публікацыях прысутнічалі абвінавачванні Лукашэнкі ў забойстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства