viasna on patreon

Юрыста Юрыя Зянковіча будуць судзіць па новай справе

2022 2022-12-27T14:48:12+0300 2022-12-28T17:25:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zenkovich.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 снежня ў судзе Мядзеля будзе разглядацца новая справа палітзняволенага Юрыя Зянковіча аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Шутко.

zenkovich.jpeg
Юрый Зянковіч. Фота Belta

Інфармацыя пра суд з'явілася ў раскладзе Вярхоўнага суда Беларусі.

Як піша дзяржаўная газета “Мінская праўда”, “Зянковіч у 2020-2021 гадах неаднаразова з пачуцця помсты ад свайго імя пакідаў абразлівыя каментары ў тэлеграм-канале, прызнаным экстрэмісцкім”.

Такім чынам, Зянковіч нібы хацеў прадставіць праваахоўнікаў Мядзельскага раёна ў непрыглядным святле. Сярод пацярпеўшых – тры асобы.

Суддзя Аляксандр Шутко па хадайніцтву дзяржабвінавачання зрабіў працэс закрытым.

juryi-zjankovicz_1.jpg
Фота: дзяржаўная газета "Мінская праўда"

Паводле словаў адваката Юрыя Зянковіча, з боку абароны будуць запрошаны сведкі. Доказаў віны Зянковіча няма, кажа адвакат.

“Не вядомыя ні месца, ні час, ні тое, хто канкрэтна дасылаў гэтыя паведамленні. Гэта нічым не пацвяржаецца практычна. А ўсе сумневы павінны трактавацца на карысць майго падабароннага. Падчас пасяджэння ён назваў некаторых людзей, якія мелі доступ да яго гаджэтаў. Плюс, хто меў доступ да яго кампутара ў офісе, дзе быў усталяваны працоўны тэлеграм. Далёка не адзін чалавек мог даслць з яго інфармацыю”, - паведаміў абаронца.

Нагадаем, юрыста Юрыя Зянковіча асудзілі 2 верасня 2022 года па "справе змоўшчыкаў"  да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

Паўторныя суды над палітвязнямі па дыфамацыйных артыкулах

Гэта не першая справа, калі палітзняволеных , раней асуджаных па іншых артыкулах, нанова судзяць паводле дыфамацыйных артыкулаў. Так, 15 снежня стала вядома, што палітвязняў Уладзіміра Гундара і Паўла Рэзановіча ўзбуджаны новыя крымінальныя справы за абразу пракурора. 26 кастрычніка 2022 года раней асуджанага палітзняволенага блогера і паэта Улада Савіна зноў асудзілі, цяпер за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК) на два гады калоніі. Агулам Улад правядзе за кратамі 10 гадоў. 

Юрыя Зянковіча дадалі ў спіс "тэрарыстаў", таму грашовыя пераводы яму забароненыя. 

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Юрый Леанідавіч Зянковіч)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства