viasna on patreon

У Гомелі пачынаецца суд за здымак аэрадрома ў Зябраўцы і здраду дзяржаве Дапоўнена

2023 2023-01-03T10:54:29+0300 2023-08-05T13:05:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/glushkou-jaugen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Глушкоў

Яўген Глушкоў

Гомельскі абласны суд 3 студзеня пачынае разгляд крымінальнай справы жыхара вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгена Глушкова, якога падазраюць у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356) і садзейнічанню экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс прызначаны весці суддзя Алег Харошка.

32-гадовы Яўген Глушкоў быў затрыманы яшчэ ў жніўні, з таго часу жыхара Гомельскага раёну трымаюць у СІЗА-3 Гомеля.

Ён у апошні час жыў у вёсцы Зябраўка Гомельскага раёну. Менавіта каля яе знаходзіцца вайсковы аэрадром, на якім з пачатку вайны размяшчаюцца расейскія вайскоўцы. Адтуль былі зафіксаваныя запускі ракетаў па ўкраінскай тэрыторыі. Адтуль жа выляталі вайсковыя самалёты.

Яўген скончыў ветэрынарную акадэмію ў Віцебску, адслужыў у беларускім войску – у Асобнай службе актыўных мерапрыемстваў (АСАМ), спецназе памежных войскаў. Гэта адно з самых непублічных падраздзяленняў беларускага войска. Пасля службы Глушкоў пэўны час жыў ва Украіне (ягоныя бацькі – этнічныя ўкраінцы, даўно жывуць у Беларусі), граў там у музычным гурце. Акрамя гэтага, Глушкоў таксама жыў у Кітаі – у тым ліку падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году. З'ехаў з-за кавідных абмежаванняў.

Па інфармацыі некаторых СМІ, у ноч з 10 на 11 жніўня на аэрадроме ў Зябраўцы здарыўся інцыдэнт, пра які шмат пісалі СМІ, то пачаліся праверкі мясцовых. У Яўгена ў тэлефоне знайшлі стары здымак аэрадрому, які ён рабіў з дрону. І яшчэ знайшлі кантакты розных украінцаў. Гэтага было дастаткова, каб яго затрымаць.

Згодна з матэрыяламі справы абвінавачаны на тэрыторыі Гомельскага і Рэчыцкага раёнаў наўмысна аказаў дапамогу замежнай дзяржаве ў правядзенні дзейнасці, загадзя накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

У прыватнасці, збіраў, фіксаваў і аналізаваў інфармацыю разведвальнага характару аб аб'ектах ваеннай інфраструктуры і тэхнікі, у тым ліку аб беларускіх ваенных аб'ектах. Пасля з выкарыстаннем мэсэнджара Telegram перадаў атрыманую інфармацыю ў чат-бот, кантраляваны замежнай арганізацыяй.

Па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса Глушкову можа пагражаць да 15 гадоў зняволення.

Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства