Лісты з-за кратаў: творчасць зняволеных
Краты абмяжоўваюць волю чалавека, але не ягоны імпэт: думкі і пачуцці ў турме натхняюць на кнігі, малюнкі, блогі, лісты. Таму сённяшняя падборка — пра тое, што для творчасці няма межаў нават за кратамі, і гэта можна пабачыць у лістах, якія зняволенныя дасылаюць сваім блізкім.
Павел Севярынец працягвае дасылаць партрэты блізкіх людзей.
Таксама выйшаў каляндар "Беларусь — гэта святое" з малюнкамі Паўла Севярынца — дванаццацю хрысціянскімі храмамі, пабудаванымі ў розныя эпохі ў розных гарадах і мястэчках Беларусі, якія палітвязень стварыў за кратамі. Кожны малюнак суправаджаецца натхняльнай цытатай з лістоў Севярынца на волю. Замовіць яго за мяжой можна на сайце выдавецтва "Скарына".
Мікіта Дранец малюе розныя сюжэты.
Алена Лысковіч прысвяціла верш сваёй дачцэ, з якой яна не бачылася больш за год.
Маё сэрца
Мая дачушка — гэта маё сэрца,
Як сёння мне цябе не дастае!
Бо лёс бязмежжа збараніць мне гэта
і роспач паміж намі паўстае.
А мне ж хацелась дакрануцца
да русае галовушкі твае,
Абняць цябе і разам усміхнуцца,
каб жыць нам у свабодзе і цяпле.
Але ж я веру, будзе час сустрэчы
той цёплай, што нічым не замяніць,
бо немагчыма уявіць той рэчы,
што можна буйны вецер зупыніць.
І мы сустрэнемся, каб больш не раставацца
ніколі ўжо, на нашае зямлі!
Ружовым узыходам напаўняцца
і каб заўсёды разам мы былі.
14.10.2022 А.Лысковіч
Андрэй Андрэеў лічыць дні да вызвалення.
Сяргей Глебка даслаў малюнак кветак.
Кветкі дасылае і Мікіта Слепянок.
Сяргей Раманаў працягвае маляваць у сваім стылі.
Па просьбе Яўгена Рубашкі іншы зняволены намаляваў ягоны партрэт.
Кім Самусенка працягвае ў малюнках прыгоды смоўжыка.
Яўген Афнагель робіць для сваіх малюнкаў рознакаляровую афарбоўку.
Іншыя малюнкі, вершы палітвязняў можна паглядзець у ранейшых падборках творчасці:
Шостая частка
Пятая частка
Чацвертая частка
Трэцяя частка
Другая частка
Першая частка
Падтрымаць зняволеных можна лістамі: адрасы пазначаныя ў профілях па спасылках. Калі ў вас ёсць, чым падзяліцца з творчасці зняволеных для публікацыі, калі ласка, дасылайце на viasna@spring96.org |