viasna on patreon

Расія выдала мужчыну па запыце беларускіх уладаў. Яго асудзілі за абразу сілавіка

2023 2023-01-13T15:05:45+0300 2023-01-13T15:53:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/andrei-pratasevicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маскоўскім судзе Брэста 12 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Андрэя Пратасевіча паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Працэс вёў суддзя Яўген Брэган. Прарурор запрасіў Андрэю тры месяцы арышту.

andrei-pratasevicz.jpg
Андрэй Пратасевіч. Фота з сацсетак

Як паведамляе “Брэсцкая вясна”, мужчына ураджэнец г.п. Ушачы Віцебскай вобласці. Апошнія гады працаваў і жыў у Маскве. Андрэй Пратасевіч быў аб’яўлены беларускімі ўладамі ў міжнародны вышук, 23 верасня 2022 года яго затрымалі ў Маскве і змясцілі пад варту.

Генпракуратура Расіі адмовіла ў выдачы Пратасевіча праз адсутнасць у яго дзеяннях складу злачынства. Але мужчыну ўсё адно выдварылі з Расіі праз “парушэнне міграцыйнага заканадаўства”. Андрэй знаходзіцца пад вартай у Беларусі з 7 лістапада 2022 года.

Андрэю ставяць у віну, што ён 15 сакавіка 2021 года у сацсетцы Вконтакте з акаўнта “Andrew Pratasevihs” пакінуў абразлівы каментар у дачыненні камандзіра Брэсцкага АМАПа Максіма Міховіча. З матэрыялаў справы вынікае, што змест каментара быў “Пи**ец тебе ублюдок”.

maksim-mikhovik.jpg
Палкоўнік міліцыі Максім Міховіч. Фота: скрыншот відэа "УУС Брэсцкага аблвыканкама"

Мужчына сваю віну не прызнаў. Ён паведаміў, што 12 сакавіка, за тры дні да з’яўлення каментара пра сілавіка  ў мужчыны ў Маскве скралі тэлефон і планшэт. Андрэй мяркуе, што са скрадзенай тэхнікі невядомыя маглі пакінуць абразлівы каментар пра Міховіча. Бо гаджэтах Андрэя не было ўсталявана аніякай абароны для ўваходу.

Доказам таго, што тэлефон знаходзіўся ў Андрэя, суд назваў яго ліставанне з сынам. 15 сакавіка 2021 года Андрэй Пратасевіч з акаўнта “Andrew Pratasevihs” напісаў у Вконтакте свайму сыну, Дзмітрыю Васкрасенскаму, паведамленне “Как внученька?”.

Андрэй патлумачыў, што аўтар каментара ён. А напісаў яго, меркавана, з працоўнага кампутара, на якім заставаўся доступ да “Вконтакте”.

Прыватнае ліставанне Андрэя з сынам апынулася ў сілавікоў праз тое, што мужчына на новым тэлефоне аднавіў доступ да свайго акаўнта ў “Вконтакте”. Гэты тэлефон падчас затрымання Андрэя вынялі сілавікі і ўбачылі ліставанне.

Таксама пракурор спытаў Пратасевіча пра яго стаўленне да беларускай улады. Мужчына паведаміў, што з пачатку 90-х быў чальцом партыі “Беларускі народны фронт”, але пасля прэзідэнцкіх выбараў перастаў цікавіцца палітыкай. З таго моманту жыў і працаваў у Расіі.

У выніку пракурор запрасіў для Андрэя 3 месяцы арышту. Максім Міховіч запрасіў 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Тэрмін утрымання пад вартай для Андрэя было прапанавана залічыць толькі на тэрыторыі Беларусі – перыяд з 7 лістапада 2022. Фактычна Пратасевчіа змясцілі пад варту 23 верасня.

Прысуд мусілі агучыць 13 студзеня. Але пакуль праваабаронцам невядомы вынік суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства