viasna on patreon

За дапамогу батальёну Каліноўскага — пяць гадоў калоніі, за "цынічныя" надпісы супраць вайны — паўтара Дапоўнена

2023 2023-01-16T19:23:00+0300 2023-01-17T09:17:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд 9 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе двух жыхароў Гомеля – Уладзіслава Яцэнкі і Кірыла Плакушчава. Іх абвінавацілі паводле арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і ч. 2 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

Справу разглядаў суддзя Мікалая Доля.

Судовы працэс пачаўся яшчэ 29 лістапада і доўжыўся паўтара месяца з перапынкамі. Аднаму з хлопцаў — 21 год, другому — 24 гады.

Паводле матэрыялаў следства адзін з іх неаднаразова размяшчаў у адной з сацсетак публікацыі з заклікам да ўдзелу ў батальёне Кастуся Каліноўскага, «Азове» і іншых фармаваннях Узброеных Сіл Украіны. А яшчэ перавёў 21 еўра для батальёна Кастуся Каліноўскага.

Так, Уладзіслаў Яцэнка, знаходзячыся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у сацыяльнай сетцы «Instagram» неаднаразова размяшчаў публікацыі, накіраваныя на схіленне грамадзян да ўдзелу ва ўзброеных фарміраваннях «батальён імя Кастуся Каліноўскага», «Азоў» і іншых фарміраваннях, а таксама фінансаванню дзейнасці па падрыхтоўцы і выкарыстанні названых асоб для ўдзелу ў названых фарміраваннях.

Ён жа перавёў грашовыя сродкі на рахунак, прызначаны для фінансавання "батальёна імя Кастуся Каліноўскага".

Ён жа, дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове з абвінавачаным Плакушчавым у сакавіку 2022 года  нанеслі цынічныя надпісы і малюнкі на сцены шэрагу будынкаў, якія належаць розным арганізацыям Гомеля, чым нанеслі маёмасную шкоду на агульную суму 131,59 рубля.

Суд прызнаў Уладзіслава Яцэнку  вінаватым і па сукупнасці абвінавачанняў, шляхам іх частковага складання прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Кірыла Плакушчаў прызнаны вінаватым у апаганенні будынкаў і іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі і выявамі, псаванні маёмасці ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства. Яму суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства