viasna on patreon

"Калі што-небудзь зрабіў не так — б'юць па нагах, у жывот, па грудной клетцы", —  былы арыштант Акрэсціна

2023 2023-01-16T13:39:07+0300 2023-01-16T13:43:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akrescina_karcer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Карцар у ІЧУ на Акрэсціна. Ілюстрацыя Вольгі Пранкевіч

Карцар у ІЧУ на Акрэсціна. Ілюстрацыя Вольгі Пранкевіч

Былы арыштант ІЧУ Акрэсціна (яго імя не называецца ў мэтах бяспекі) распавёў праваабаронцам "Вясны" пра ўмовы ўтрымання восенню 2022 года.

Паводле мужчыны, у ІЧУ на Акрэсціна на першым паверсе ў двух карцарах утрымліваюць затрыманых па крымінальных справах. Восенню гэта былі людзі ў асноўным за рэпосты, каментары і "блакіроўку" дарог на акцыях пратэсту. Многія, як кажа былы арыштант, хто затрымліваўся супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, былі збітыя:

"Ногі ззаду і ягадзіцы сінія. Далёка не ўсе здымаюць пабоі, бо баяцца атрымаць большы тэрмін".

Сам мужчына стаў сведкам некалькіх моцна збітых затрыманых паводле палітычных артыкулах. Аднаго затрыманага паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), акрамя ног, таксама білі яшчэ і па галаве, а каб не пакідаць слядоў, то надзелі на галаву шапку. Мужчыну падчас збіцця два разы губляў прытомнасць.

Былы арыштант распавядае, што ўмовы ўтрымання жахлівыя: малое памяшканне прыкладна восем на два метры, частку плошчы займаюць так званыя туалет і ракавіна. Адзіны ложак у камеры заўсёды знаходзяцца ў паднятым стане. Святло ўначы па-ранейшаму нават не прыглушаецца.

"Ніякіх пасцельных прыналежнасцяў не даюць. Усе спяць на бетоннай падлозе, але не заўсёды можна легчы, бо у камеры ў сярэднім знаходзіцца па 8-10 чалавек, часам бывае і больш. Кормяць дрэнна, даюць мізэрныя порцыі на сняданак і вячэру, у абед яшчэ больш менш".

"Не так моцна лаюцца за падпіскі на Nexta, як за падпіскі на ўкраінскія парталы," — былы арыштант Акрэсціна

Былыя арыштанты распавялі "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў ЦІП на Акрэсціна ў снежні, пра тое, каго цяпер затрымліваюць сілавікі і як змянілася сітуацыя з затрыманымі па палітычных матывах у сувязі з вайной ва Украіне.

Акрэсцінскія наглядчыкі ў масках два разы на дзень ладзяць праверкі ў такой форме, якую можна расцэньваць як спосаб ціску і здзеку над зняволенымі:

"Падчас праверак трэба выбягаць на калідор з апушчанай як мага ніжэй галавой і паднятымі ўверх рукамі, станавіцца ў шэраг каля сценкі шырока расставіўшы ногі. Пры гэтым, трэба трымаць рукі прыціснутымі да сцяны тыльнымі бакамі далоняў. Калі што-небудзь зрабіў не так — б'юць па нагах, у жывот, па грудной клетцы".

Паводле былога арыштанта амаль кожны дзень начальнік ІЧУ некаторым "чытае лекцыі":

"Пра тое, якія затрыманыя — дрэнныя, а супрацоўнікі — добрыя і правільныя. Казаў, што "зубы не выбіваюць нам і рэбра не ламаюць".

Праваабаронцы працягваюць збор і дакументаванне фактаў катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на: Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

"Газ з балончыка па вентыляцыі дайшоў і да нас": памесячная хроніка затрыманняў і ўмоваў утрымання на Акрэсціна

"Вясна" падрыхтавала памесячную хроніку затрыманняў і ўмоваў утрымання на Акрэсціна, каб паказаць маштабы рэпрэсій і як (не) змяняюцца метады ціску сілавікоў і ўладаў на беларусаў на працягу 2022-га года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства