viasna on patreon

Затрыманні, папаўненне ў спісе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў: хроніка пераследу 18-19 студзеня Дапоўнена

2023 2023-01-19T12:14:38+0300 2023-01-19T16:58:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pukanau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18-19 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманне ў Воршы

26-гадовы жыхар Оршы зняў на відэа ваенную тэхніку і даслаў ў «экстрэмісцкі» канал — супраць яго распачалі крымінальную справу.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, супраць мужчыны распачата крымінальная справа паводле арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Імя затрыманага пакуль невядома.


Затрыманні ў Мінску

19 студзеня ў Мінску былі затрыманыя Аляксандр Сазонаў, Эвеліна Козіч і Яна Зябко — імаверна, гэта дзяўчына, якая ў 2020 годзе вучылася ў БДМУ і атрымала штраф за ўдзел у акцыі пратэсту. Прычыны затрыманняў невядомыя.

18 студзеня ў Мінску быў затрыманы Вадзім Шафранскі. Днямі была затрыманая Ганна Кавалёва.


Затрыманы гамельчук Андрэй Пуканаў 

18 студзеня быў затрыманы Андрэй Пуканаў — праваслаўны вернік, бакалаўр багаслоўя, выкладчык нямецкай мовы.

Сілавікі прыйшлі да яго на працу, па месцы жыхарства быў праведзены ператрус. На дадзены момант няма інфармацыі ні пра тое, дзе ён знаходзіцца, ні пра прычыны затрымання.

Акрамя гэтага, ў Гомелі затрыманы Павел Пялюх.  

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Павел нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы і публічна заклікаў да антываенных мітінгаў у Гомелі. У дачыненні да затрыманага складзеныя пратаколы па ч.2 арт.19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і ч.1 арт.24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Павел змешчаны ў ІЧУ.


Стаў вядомы артыкул, паводле якога затрыманая экспертка па этыкеце Аксана Зарэцкая 

Праваабаронцам стала вядома, што культуралагіня Аксана Зарэцкая знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага, ёй інкрымінаваны арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Нагадаем, Аксана — член асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, магістарка педагогікі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, судовы працэс над Зарэцкай адбудзецца ў лютым. Яе будуць судзіць разам з палітзняволеным заснавальнікам кампаніі Astronim і фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат» Багданам Караўцом.


Папаўненне ў спісе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў

Спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі тэлеграм-канал выдання «Новы час», тэлеграм-чаты «Молодечно. Центральный район», «Молодечно, 11й микрорайон», «Молодечно 1-4 районы 97%». Адпаведнае рашэнне прынятае 17 студзеня судом Ленінскага раёну Мінска.


У Брэсце затрыманы журналіст Дзмітрый Гарбуноў

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Дзмітрый зрабіў рэпост нейкага допісу, у якім змяшчаліся асабістыя дадзеныя супрацоўніка міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства