viasna on patreon

У закрытым рэжыме пачалі судзіць "рэйкавых партызанаў" з Бабруйску

2023 2023-01-23T11:26:25+0300 2023-01-23T13:48:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/partyzany_babruisk_.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёўскім абласным судзе сёння, 23 студзеня, у закрытым рэжыме распачаўся суд над "рэйкавымі партызанамі" Дзмітрыем КлімавымУладзімірам АўрамцавымЯўгенам Мінкевічам з Бабруйску. Іх затрымалі ў ноч на 30 сакавіка 2022 года. Паводле версіі абвінавачвання, яны датычныя да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі. Падчас затрымання Дзмітрый Клімаў быў паранены сілавікамі. Бабруйчанаў судзяць па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "акт тэрарызму", "здраду дзяржаве" і "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі". Справу разглядае суддзя Ігар Шведаў. Палітвязням пагражаюць вялікія турэмныя тэрміны, за кратамі яны ўтрымліваюцца 10 месяцаў.

Уладзімір Аўрамцаў, Яўген Мінкевіч, Дзмітрый Клімаў
Уладзімір Аўрамцаў, Яўген Мінкевіч, Дзмітрый Клімаў

У чым абвінавачваюць палітвязняў?

Палітвязням інкрымінуецца адразу пяць артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 289 — акт тэрарызму арганізаванай групай;
  • ч. 2 арт. 290-4 — удзел у арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці;
  • ч. 1 арт. 356 — здрада дзяржаве;
  • ч. 4 арт. 309 — наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння;
  • ч. 2 арт. 406 — неданясенне аб злачынстве.

Раней па артыкуле за "ўдзел у арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці" судзілі толькі фігурантаў "справы АГСБ". Бабруйскіх партызанаў судзяць за сувязь з ByPOL і план "Перамога". Паколькі суд праходзіць у закрытым рэжыме, то падрабязнасці справы невядомыя.

Што адметна, "рэйкавых партызанаў" не ўнеслі яшчэ ні ў "Спіс экстрэмістаў", ні ў "Спіс тэрарыстаў".

Нагадаем, ноч на 30 сакавіка 2022 года пры сілавой падтрымцы САХРа былі затрыманыя трое "рэйкавых партызанаў" з Бабруйску. Пра гэта 6 красавіка паведаміла МУС. На аператыўнай здымцы ў аднаго з іх перабінтаваныя калені, і ён з цяжкасцю адказвае на пытанні аператыўнікаў, у другога кроў на твары, а трэці моцна напалоханы. Па інфармацыі ведамства, "падчас затрымання мужчыны аказалі актыўны супраціў і паспрабавалі ўцячы". Сілавікі ўжылі зброю на паражэнне. Адзін з затрыманых быў паранены і нейкі час знаходзіўся ў лячэбнай установе. Іншым аказана меддапамога на месцы. Як вынікае з аператыўнага відэа, пры затрыманні быў паранены Дзмітрый Клімаў. На відэа затрымання ў яго перавязаныя калены, а ў ізалятары ён кульгае.

klimau_dzmityi.png
Дзмітрый Клімаў пры затрыманні

Што вядома пра палітвязняў?

28-гадовы Дзмітрый Клімаў у мінулым працаваў кіроўцам у некалькіх арганізацыях і таксістам. Таксама ён працаваў у Калінкавіцкім Дэпартаменце аховы з пачатку 2017 года да траўня 2018-га, а затым прапаршчыкам міліцыі да звальнення ў жніўні. Дзмітрый жанаты, у яго ёсць чатырохгадовая дачка.

27-гадовы Уладзімір Аўрамцаў вучыўся ў Бабруйскім вучылішчы алімпійскага рэзерву і ў БДАТУ. Ён займаўся барацьбой і выступаў на спаборніцтвах па грэплінгу — чэмпіянаце Беларусі і ADCC Belarus Open. Уладзімір працаваў трэнерам у Бабруйскім фітнес-цэнтры "Ева".

28-гадовы Яўген Мінкевіч, як і Уладзімір Аўрамцаў, скончыў вучылішча алімпійскага рэзерву — ён адвучыўся ў МДПУ імя Шамякіна на факультэце фізічнай культуры. Ён працаваў санітарам у бабруйскай хуткай дапамогі, а таксама таксістам ў розных сэрвісах.

Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, пасылкамі і грашовымі пераводамі: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А (Дзмітрыю Аляксандравічу Клімаву, Уладзіміру Аляксандравічу Аўрамцаву)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства