viasna on patreon

Пружанца асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу прадстаўніка ўлады

2023 2023-01-23T16:19:05+0300 2023-01-23T19:41:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maksim-mickevicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Пружанскага раёна 28 снежня 2022 года асудзілі Максіма Міцкевіча паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вадзім Мазоль прызначыў Максіму два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”). Дзяржабвінаваўцам выступіла старшы памочнік пракурора Вераніка Манец. 

Максім Міцкевіч

Максім быў затрыманы з 8 па 10 лістапада 2022 года. Далей яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Пружанскі суд абвінаваціў мужчыну ў тым, што ён 29 красавіка 2021 года пад публікацыяй у тэлеграм-канале пакінуў абразлівыя каментары на адрас супрацоўнікаў дзяржорганаў па каардынацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. Як паведамляе "Брэсцкая вясна", каментар тычыўся тагачаснага міністра замежных справаў Уладзіміра Макея. Пазней Міцкевіча ўключылі ў спіс асобаў, датычных экстрэмісцкай дзейнасці. 

Мужчына прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Максіму Міцкевічу 22 гады, ён мае сярэднюю адукацыю, працаваў распрацоўшчыкам сыравіны на пружанскім прадпрыемстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства