viasna on patreon

Гарадзенца асудзілі за абразу і пагрозу гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі

2023 2023-01-24T18:39:27+0300 2023-01-24T18:39:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud-leninski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Ленінскага раёна Гродна

Суд Ленінскага раёна Гродна

Суд Ленінскага раёна Гродна 23 студзеня вынес прысуд Даніілу Зайцу, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і гвалце, альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364).

Судовы працэс, які пачаўся 20 студзеня, вёў суддзя Руслан Гурын.

Данііла Зайца, які працаваў у Гарадзенскім філіале “Белтэлекама” затрымалі за некалькі каментароў у сацыяльных сетках напачатку кастрычніка 2022 года і змясцілі да суда пад варту.

Сёння суд пастанавіў прызнаць Зайца вінаватым і прысудзіў яму па сукупнасці пакаранняў пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Падрабязнасці крымінальнай справы пакуль невядомыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства