viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу 25 студзеня Дапоўнена

2023 2023-01-25T14:00:00+0300 2023-01-25T20:58:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shapatkouski-illa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

ГУБАЗіК затрымаў сцэнарыстку серыялаў «Ивановы-Ивановы» і «Папины дочки» за каментары ў інтэрнэце 

Паводле сілавікоў, дзяўчына «агітавала за падтрымку нацыяналістычных падраздзяленняў» і пакідала абразлівыя каментары пра беларускіх сілавікоў і ўладу. Затрыманая — Юлія Грыцкевіч.


На паэта і выкладчыка прыватнай школы «Смарт Скул» Дзмітрыя Юртаева ўзбуджана крымінальная справа за абразу Лукашэнкі 

Дзмітрыя затрымалі 21 верасня 2022 года супрацоўнікі ГУБАЗіК. Выкладчыка прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца — нібыта ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі, пісаў допісы ў Facebook і «УКантакце». Таксама ў праўладных каналах зʼявіліся скрыншоты з яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў.

23 верасня у судзе Першамайскага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйная справы Юртаева, якога абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 19.1 КаАП) і прысудзілі арышт тэрмінам на 15 сутак. Пазней Дзмітрыю прысудзілі яшчэ двойчы па 15 сутак.

За пару дзён да заканчэння чарговага тэрміну да яго наведаліся супрацоўнікі ГУБАЗІКа і паведамілі што супраць яго будзе узбуджана крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Напачатку лістапада Юртаева перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Падтрымайце Дзмітрыя: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2


Новыя «экстрэмісцкія фармаванні»

Ініцыятыва «Народнае антыкрызіснае ўпраўленне» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле іх, прычына — «публічныя заклікі да санкцый, арганізацыя дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

Таксама «экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі». Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 25 студзеня.

Нагадаем, на днях стала вядома, што 15-гадовага брата адміністратара каналу «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» затрымаў КДБ — сілавікі выставілі ўмову выдаліць канал і спыніць дзейнасць.


30 базавых (1110 рублёў) за аватарку з Паўлам Севярынцам і бел-чырвона-белай стужкай

Жыхара Шаркоўшчыны Ігара Дземідовіча такім штрафам пакарала 24 студзеня суддзя Аксана Табола, піша "Віцебская Вясна". Аватарка была ў фэйсбуку яшчэ ў 2020 годзе, але, як сказалі міліцыянты, тут тэрміну даўніны няма. Пратакол на Ігара Дземідовіча складалі шаркоўшчынскія міліцыянты па загадзе з Віцебска тыдзень таму. Там створаная група сілавікоў, якая вышуквае так званы экстрэмізм у інтэрнэце ўвогуле і ў сацсетках людзей. Вядома, перш за ўсё ў людзей з актыўнай пазіцыяй.

Міліцыянты падчас складання пратаколу забралі ў актывіста тэлефон і сказалі, што аддадуць яго толькі пасля аплаты штрафу, які прызнаў суд.

Ігар Дземідовіч раней працаваў настаўнікам гісторыі на Шаркоўшчыне. Некаторы час быў таксістам у Мінску. Пазней вярнуўся ў Шаркоўшчыну, арганізаваў там курсы "Мова нанова", якія восенню 2020 года давялося закрыць.


У Гродне затрыманы індывідуальны прадпрымальнік Антон Янкоўскі

Антон Янкоўскі
Антон Янкоўскі

Мужчына на "пакаяльным" відэа, што быў затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). 

Таксама пры даглядзе мабільнага тэлефона нібыта быў знойдзены факт рэгістрацыі ў "плане Перамога". Сам Антон на відэа паведамляе, што ніякіх дзеянняў звязаных з ім не здзяйсняў.

Антон стваральнік студыі настольных гульняў А4 і ўласнік крамы "Кубік" у Гродне, ён стварыў настольныя гульні «Мова», «Паўстанцы», «На трох кітах» і іншыя.

Палітвязня Руслана Садоўнічага, асуджанага да 3,5 гадоў калоніі, будуць судзіць па новай справе 

Руслан Садоўнічы выкладаў геаграфію ў школе. У 2020 годзе быў ва ўчастковай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, адмовіўся ставіць свой подпіс у пратаколе. У Руслана 3 група інваліднасці па зроку.

Яго абвінавацілі ў тым, што ён напісаў мноства абразлівых паведамленняў у адрас міліцыянтаў і іх блізкіх. 21 лютага 2022 года Руслана асудзілі да 3,5 гадоў калоніі. 28 чэрвеня КДБ унёс палітвязня ў "спіс тэрарыстаў".

Тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай калоніі. Нядаўна супраць Руслана распачалі новую крымінальную справу паводле арт. 364 КК (гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Судзіць яго пачнуць 31 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя — Дзмітрый Карсюк.

Падтрымайце палітвязня пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Руслан Аляксандравіч Садоўнічы


Следчы камітэт скончыў расследаванне ў дачыненні да Іллі Шапаткоўскага − ён за кратамі з 4 жніўня 2020 году

Ілля Шапаткоўскі. Фота tut.by

Палітзняволены Ілля Шапаткоўскі — адзін з кіраўнікоў платформы «Сумленныя людзі». Ён знаходзіцца ў СІЗА ўжо 904 дні.

Паводле ведамства, «абвінавачаны адказваў за дэструктыўную інфармацыйную павестку, размяшчаючы медыяматэрыялы, накіраваныя выключна на нанясенне шкоды рэпутацыі дзяржаўных органаў, праваахоўнага блока і прадстаўнікоў улады. Мэта — закласці зерне сацыяльна-палітычнага супрацьстаяння ў грамадстве.

Ён актыўна падзяляў ідэі злачынных фармаванняў і спрыяў ім у дасягненні намечаных мэт шляхам забеспячэння інфармацыйнага суправаджэння, культываваў і прапагандаваў у грамадстве пратэсныя настроі, тым самым дзяліў беларусаў на сваіх» і «чужых» па прынцыпе іх стаўлення да дзейнай улады».

Яму інкрымінавана ч.1 арт. 357 КК (іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам).

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ілля Уладзіміравіч Шапаткоўскі


Актора Андрэя Трызубава перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Пра гэта паведамляе актор Аляксандр Ждановіч. Нагадаем, 52-гадовага актора тэатральна-музычнага калектыву «Пуговицы» Андрэя Трызубава затрымалі раніцай 4 студзеня ў Мінску. Пазней яго арыштавалі на 10 сутак і змясцілі на Акрэсціна.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства