viasna on patreon

Два гады "хіміі" за абразу Лукашэнкі вынес суд у Ваўкавыску ў выязным пасяджэнні

2023 2023-02-01T10:32:11+0300 2023-02-01T10:32:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vaukavysk-sud-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cуд Ваўкавыскага раёна

Cуд Ваўкавыскага раёна

Суд Ваўкавыскага раёна ў выязным судовым пасяджэнні на базе філіяла Ваўкавыскіх электрычных сетак 23 студзеня вынесла прысуд работніку прадпрыемства Аляксею Ярашэвічу, абвінаваціўшы яго ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка.

Па матэрыялах абвінавачання Аляксей Ярашэвіч, яшчэ ў красавіку 2021 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона на старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціў выяву Аляксандра Лукашэнкі і суправадзіў яе непрыстойным тэкставым паведамленнем.

Сваю віну мужчына прызнаў у поўным аб'ёме і раскаяўся.

Суд Ваўкавыскага раёна прызнаў яго вінаватым і  прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады.

Мабільны тэлефон абвінавачанага як сродак здзяйснення злачынства канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства