viasna on patreon

"Неслі плакат і палотнішча бел-чырвона-белага колеру, блакавалі шлях транспарту": яшчэ адзін прысуд па "народным" артыкуле

2023 2023-02-03T09:41:22+0300 2023-02-03T09:41:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/2020-08-12-minsk.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў адразу трох жыхароў сталіцы за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Гэта бізнес-аналітык Іван Зыскуноў, спецыяліст па маркетынгу Аліна Аўдзіенка і часова беспрацоўны Андрэй Кацібнікаў.

Справу разглядала суддзя Наталля Бугук.

Усе трое прынялі ўдзел у нядзельнай акцыі пратэсту у Мінску ў 2020 годзе. Па матэрыялах следства, Зыскуноў, Аўдзіенка і Кацібнікаў “дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена групай асоб адзін з адным і з іншымі неўстаноўленымі асобамі, прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушалі грамадскі парадак, не падпарадкоўваліся законным патрабаванням прадстаўнікоў улады - супрацоўнікаў АУСа, а таксама пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў".

Пры гэтым выкарыстоўвалі ў якасці пратэстнай сімволікі плакат і палотнішча  бел-чырвона-белага колеру, блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам, у выніку чаго вышэйпаказаныя дзеянні пацягнулі парушэнне працы грамадскага транспарту.

Абвінавачаныя прызналі сваю віну часткова.

Аб чарговым прысудзе па “народным” артыкуле праваабаронцам стала вядома толькі зараз, 

Суд прызнаў усіх трох вінаватымі і 27 траўня 2022 года вынес пакаранне ў выглядзе абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады кожнаму. Таксама суд прызнаў грамадзянскі пазоў прадпрыемства “Мінсктранс” аб спагнанні маёмаснай шкоды ў суме 5 839 рублёў. 

Усіх траіх вызвалілі з-пад арышту ў залі суда

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства