viasna on patreon

Сімвалічныя "хросныя" падтрымліваюць яшчэ 8 беларускіх палітвязняў

2023 2023-02-03T12:02:41+0300 2023-02-03T12:04:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/willie_rennie.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ восем еўрапейскіх парламентарыяў прымаюць удзел у кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”. Сімвалічныя “хросныя” ёсць у палітзняволеных Ціхана Осіпава, Андрэя Герасімовіча, Алены Маліноўскай, Аляксандра Рэзніка, Уладзіміра Няпомняшчых, Яніны Малаш, Ігара Мінца, Ларысы Кузьменкі і Яўгена Бароўскага.

Юльян Булай, сябра Савета Еўропы і дэпутат Палаты дэпутатаў Румыніі, стаў хросным Яўгена Бароўскага і заявіў:

“Я падтрымліваю Яўгена Бароўскага. Прычыны яго турэмнага зняволення проста смяхотныя. Спадзяюся, ён хутка выйдзе на волю. Непрымальна, каб у 2022 годзе ў Еўропе хтосьці мог патрапіць у турму за мірнае патрабаванне сваіх дэмакратычных правоў.

Еўропа не стане калыскай міру, пакуль не будзе вызвалены апошні палітычны зняволены. Трымайся, Яўген! Ты не адзін”.

janina_ochojska.png

Незалежная дэпутатка Еўрапарламента Яніна Ахойска стала хроснай Ларысы Кузьменкі і паведамляе:

“Дарагая Ларыса, дарагія ўсе палітвязні! Я з захапленнем назірала за вашымі маршамі і пратэстамі, бачыла вашу храбрасць і рашучасць у барацьбе за свабоду сваёй краіны. Я глыбока пераканана, што прыйдзе час, калі мы ўсе сустрэнемся, і гэта будзе вельмі хутка.

Вы не забытыя. Вы важныя для мяне і для ўсёй еўрапейскай супольнасці.

Я вас усіх шчыра абдымаю і спадзяюся, што калі-небудзь зраблю гэта асабіста”.

moritz_koerner.jpg

Морыц Кёрнер, былы "хросны" вызваленага Максіма Шатохіна, з'яўляецца дэпутатам Еўрапарламента (група Renew Europe) і членам камітэта па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах. Ён узяў на сябе "хроснае бацькоўства" Ігара Мінца і адзначае:

“Недапушчальна затыкаць рот людзям, якія адстойваюць свае правы на свабоду! Ігар Мінц агітаваў за агульнанацыянальную забастоўку ў Беларусі. Беларускі рэжым гэтага не сцярпеў: Ігара абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе і пасадзілі ў турму.

Гэты тэрор павінен скончыцца – і для Ігара Мінца, і ўсіх іншых адвольна арыштаваных і затрыманых”.

gabriela_heinrich.jpg

Габрыэла Генрых, былая "хросная" вызваленага Ягора Сугойдзя і дэпутатка нямецкага Бундэстагу, стала "хроснай" Яніны Малаш. Яна адзначае:

“Больш чым праз два гады пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі атмасфера рэпрэсій у краіне працягваецца. Прадстаўнікі апазіцыі, прафсаюзныя актывісты і праваабаронцы па-ранейшаму знаходзяцца пад пагрозай адвольнага арышту, а арганізацыі грамадзянскай супольнасці знаходзяцца пад велізарным ціскам. Людзі ў Беларусі па-ранейшаму патрабуюць нашай увагі і салідарнасці. Гэта датычыцца і сябра Свабоднага прафсаюза Яніны Малаш. Яе арышт не нешта незвычайнае: прафсаюзных лідараў, якія адкрыта крытыкуюць беларускі рэжым, ужо не раз арыштоўвалі па палітычных матывах. Я заклікаю Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць Яніну Малаш і ўсіх іншых палітвязняў! Рэпрэсіі ў краіне павінны нарэшце спыніцца”.

barry_ward.png

Бары Уорд, сябра Seanad Éireann, стаў "хросным" Уладзіміра Няпомняшчых і заяўляе:

“Я лічу, што вельмі важна трымаць пераслед дэмакратычных актывістаў у Беларусі ў павестцы дня на дзяржауным узроўні. У беларускіх турмах застаюцца сотні зняволеных за ажыццяўленне свайго права на свабоду выказвання меркаванняў з дапамогай праз пратэсты. Важна, каб палітыкі прадэманстравалі на міжнародным узроўні сваю прыхільнасць падтрымцы пратэстоўцаў і тых, хто супрацьстаіць аўтарытарызму. Я рады "усынавіць" Уладзіміра Няпомняшчых, каб прадэманстраваць сваю салідарнасць з яго справай і справай усіх беларусаў супраць нелегітымнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Я заклікаю ўсіх парламентарыяў ва ўсім свеце распачаць аналагічныя крокі”.

bill_esterson.jpg

Дэпутат Палаты абшчын Біл Эстэрсан узяў на сябе "хроснае бацькоўства" Аляксандра Рэзніка і паведамляе:

“Я за вас, Аляксандр Рэзнік! Як і многія іншыя, Аляксандр Рэзнік быў арыштаваны і заключаны ў турму праз ажыццяўленне свайго права на свабоду сходаў і слова. Пратэстоўцы ў Беларусі патрабуюць таго, што мы часта лічым само сабой зразумелым: правоў чалавека і грамадзянскіх правоў, а таксама свабодных выбараў. Я цалкам падтрымліваю гэтыя патрабаванні, а таксама падтрымліваю Аляксандра Рэзніка і заклікаю беларускія ўлады вызваліць яго”.

willie_rennie.jpeg

Вілі Рэні, былы "хросны" вызваленай Вольгі Лойкі і дэпутат парламенту Шатландыі, стаў "хросным" Алены Маліноўскай і падкрэслівае:

“Я быў крануты гісторыяй Алены і цалкам падтрымліваю намаганні па яе вызваленні. Жорсткі аўтарытарызм ніколі не пераможа чалавечы дух. Калі мы будзем разам, Алёна і многія іншыя будуць вызваленыя”.

jasper_van_dijk.jpeg

Яспер ван Дэйк, член галандскага Tweede Kamer, стаў "хросным" Андрэя Герасімовіча і заяўляе:

“Я рашуча асуджаю арышт Андрэя Герасімовіча. Я патрабую неадкладнага вызвалення яго і ўсіх іншых палітычных зняволеных у Беларусі. Утрыманне палітвязняў у Беларусі зʼяўляецца парушэннем самых асноўных дэмакратычных і чалавечых правоў. Беларусь павінна неадкладна спыніць ушчамленне фундаментальных правоў сваіх грамадзян на свабоду меркаванняў і свабоду прэсы”.

jim_ocallaghan.jpg

"Хросным бацькам" для Ціхана Осіпава стаў дэпутат Dáil Éireann Джым ОʼКалаган. Ён падкрэслівае:

“Ціхан Осіпаў – палітвязень, якога асудзілі на 11 гадоў і 7 месяцаў. Яго зняволенне – яшчэ адзін прыклад таго, як у Беларусі не дапускаюць ніякага палітычнага іншадумства. Я падтрымліваю заклікі да неадкладнага вызвалення Ціхана і ўсталявання дэмакратыі ў Беларусі”.


Нагадаем, 9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Libereco — Партнёрства за правы чалавека” распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #WeStandBYyou.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства