viasna on patreon

Затрыманні і іншыя факты пераследу па палітычных матывах 3 лютага Дапоўнена

2023 2023-02-03T18:41:00+0300 2023-02-03T17:04:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/charnaus_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 лютага 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманыя вакаліст гурта "Бан Жвірба" Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя

Іх затрымалі ў Гомелі 27 студзеня. Дзе зараз утрымліваюцца Дзмітрый і Вікторыя, не вядома.

Нагадаем, што напрыканцы снежня 2022-га паведамлялася пра адмену канцэрта гурта "Бан Жвірба" па "незалежных ад музыкаў прычынах".


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 18 чалавек — цяпер у ім 2388 чалавек

3 лютага МУС чарговы раз абнавіла «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Акрамя іншых, у спіс дадалі сужэнцаў-журналістаў Сняжану Інанец і Аляксандра Лычаўку, якіх асудзілі да «хатняй хіміяй» за ўдзел у Маршах, палітвязень Уладзіслаў Война, асуджаны да двух гадаў калоніі за відэа самалётаў у Жлобіне, былы палітвязень Яўген Батура, асуджаны да "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы МТЗ, палітзняволены старшыня незалежнага прафсаюза на "Беларуськаліі" Аляксандр Мішук.


"Альянс даследчыкаў Беларусі" — экстрэмісцкія матэрыялы

Інфармацыйная прадукцыя YouTube-канала "Альянс даследчыкаў Беларусі" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Такое рашэнне прынята па заяве пракуратуры Бярэзінскага раёна.


У Фаніпалі затрымліваюць людзей за ўдзел у мітынгах у жніўні 2020-га

Як стала вядома праваабаронцам, у Фаніпалі Дзяржынскага раёна сілавікі масава затрымліваюць мясцовых жыхароў у межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га года.

Высвятлілася, што супрацоўнікі ГУБАЗіКа ідэнтыфікуюць людзей па відэа, якое зафіксавала мітынг. На яго патрапіў увесь натоўп — больш за 600 чалавек.


У Мінску на працы затрыманы 27-гадовы Уладзіслаў Кажэмякін. Ён утрымліваецца ў ІЧУ на Акрэсціна. Прычына затрымання пакуль невядомая.


У Баранавічах учора затрымалі актывіста Мікалая Чарнавуса-малодшага

2 лютага ў Баранавічах сілавікі прыйшлі да Мікалая Чарнавуса-малодшага, дома ў яго правялі ператрус.

Па інфармацыі ад суседзяў, а 6 раніцы прыкладна 10 сілавікоў у бронекамізэльках і са зброяй атачылі прыватны дом, а потым пералазілі праз плот і гучна грукалі па вокнах з патрабаваннем адчыніць дзверы. Пасля ператрусу Мікалая вывелі ў кайданках з рукамі за спіной.

Па папярэдняй інфармацыі, 3 лютага над Чарнавусам адбудзецца суд паводле адміністрацыйнага пратакола. Пакуль невядома, у чым дакладна яго вінавацяць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства