viasna on patreon

Былога студэнта ЕГУ асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі" за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах

2023 2023-02-07T18:06:56+0300 2023-02-07T18:36:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hrystaliubau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 7 лютага асудзілі палітзняволенага Юрыя Хрысталюбава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Юліана Шчэрба прызначыла Юрыю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Юрый Хрысталюбаў — былы студэнт ЕГУ, быў затрыманы 21 кастрычніка 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак, а пасля прад'явілі абвінавачванне паводле крымінальнай справы за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Пасля затрымання Юрыя ў праўладным тэлеграм-канале з ім апублікавалі пакаяльнае відэа. Паводле сілавікоў, хлопец нібы ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту. Таксама яны сцвярджалі, што з Юрыем у 2020 годзе нібыта звязваліся спецслужбы Літвы і прапаноўвалі грошы за ўдзел у пратэстах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства