viasna on patreon

У студзені судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не менш за 50 чалавек

2023 2023-02-07T17:36:00+0300 2023-02-07T18:11:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chornaja_kniha_belarusi.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Працэс па справе адміністратараў "Чорнай кнігі Беларусі" 12 снежня 2022 года

Працэс па справе адміністратараў "Чорнай кнігі Беларусі" 12 снежня 2022 года

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў студзені фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе і асуджэнні грамадзян паводле палітычных матываў. Праваабаронцам вядома пра не менш як 50 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 37 складаюць мужчыны, 13 жанчыны.

У дачыненні да пяці грамадзян пастаноўленыя абвінаваўчыя прысуды ў парадку завочнай вытворчасці. "Вясне" вядома пра трох абвінавачаных, якія абвешчаныя ў вышук. На працягу студзеня дваім асуджаным раней грамадзянам апеляцыйная інстанцыя змяніла прысуды ў бок узмацнення жорсткасці пакаранняў.

Сумарна, паводле вядомых праваабаронцам спраў, у студзені суды вынеслі:

  • 111 гадоў і 7 месяцаў пазбаўлення волі ў дачыненні да 31 чалавека;
  • 4 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову ("хімія") у адносінах да 2 чалавек.
  • 31 год і 3 месяцы абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія") у дачыненні да 14 чалавек;
  • 9 месяцаў арышту для 3 чалавек;
  • 2 230 базавых велічыняў штрафу на суму 82 510 рублёў у якасці дадатковага пакарання ў дачыненні да 7 чалавек разам з пазбаўленнем волі;
  • 5 гадоў пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады ў органах унутраных спраў.

Паводле вядомых праваабаронцам прысудаў у студзені суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 62% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія") суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 4% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") ужывалася ў 28% выпадкаў асуджэння грамадзян. Арышт суды ўжывалі ў 6% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычных спраў.

Такім чынам, у студзені пакаранне паводле палітычна матываваных крымінальных спраў, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі", "хатняй хіміі" і арышту, суды ўжывалі ў 100% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.

За снежань беларускія суды ў крымінальным парадку рэпрэсавалі не менш за 55 чалавек

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў снежні фіксаваў тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства