viasna on patreon

За 17 каментароў абразлівага характару – два гады калоніі і 200 базавых штрафу

2023 2023-02-09T08:21:00+0300 2023-02-09T08:48:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jushkevich-aleg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Юшкевіч

Алег Юшкевіч

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 27 студзеня вынес прысуд 36-гадоваму Алегу Юшкевічу, якому інкрымінаваныя публічныя абразы Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), суддзі (арт. 391) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк.

Па матэрыялах следства, абвінавачаны з лістапада 2020 года па сакавік 2022 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона ў чатах Telegram-каналаў, прызнаных судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, апублікаваў 17 каментароў абразлівага характару з нецэнзурнай лаянкай на адрас суддзі, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і іншых прадстаўнікоў улады, а таксама кіраўніка дзяржавы.

У судовым пасяджэнні Юшкевіч прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме. Растлумачыў, што здзейсніў злачынствы пад уплывам антыдзяржаўных інфармацыйных крыніц, паколькі не правяраў дакладнасць размешчаных у іх звестак.

Суд прызначыў Юшкевічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады са штрафам у памеры 200 базавых велічынь (7,4 тыс. рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства