viasna on patreon

Жыхару Берасця за адміністраванне лакальнага чата "ГОБК" прысудзілі 4 гады калоніі

2023 2023-02-11T12:20:13+0300 2023-02-13T12:14:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sciapanau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Сцяпанаў

Дзмітрый Сцяпанаў

Брэсцкі абласны суд у закрытым рэжыме 10 лютага вынес прысуд мясцоваму жыхару Дзмітрыю Сцяпанаву, абвінаваціўшы яго ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім паводле ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Андрэй Лешчанка.

Згодна з матэрыяламі справы, 38-гадовы Дзмітрый Сцяпанаў у верасні 2020 года, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, стварыў Telegram-чат, інфармацыйная прадукцыя якога ў сакавіку 2022 года судом Ленінскага раёна г. Брэста прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі. Затым Сцяпанаў, нібыта будучы адміністратарам дадзенага чата па лістапад 2022 года, аб'яднаў групу грамадзян і кіраваў дзейнасцю гэтай супольнасці, схіляючы людзей да экстрэмісцкай дзейнасці.

Акрамя таго, абвінавачаны дапускаў і не спыняў размяшчэнне іншымі карыстальнікамі Telegram-чата “ГОБК” абразаў прадстаўнікоў улады і суддзяў, а таксама экстрэмісцкіх матэрыялаў, у тым ліку тых, якія распальваюць сацыяльную варожасць у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

“Берасцейская вясна” нагадвае, што Сцяпанава яшчэ да суда змясцілі пад варту. Спярша мужчыну судзілі па адміністрацыйных “палітычных” артыкулах, а потым распачалі крымінальную справу. Пры гэтым вельмі падобна на тое, што чат "ГОБК" быў прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем " ужо пасля затрымання Дзмітрыя.

Суд пакараў Сцяпанава пазбаўленнем волі на тэрмін чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства