viasna on patreon

Чатырох жыхароў Паставаў асудзілі да "хатняй хіміі" за фотаздымак з Маршу Дапоўнена

2023 2023-02-21T12:48:31+0300 2023-03-09T16:31:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pastavy_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што 17 лютага 2023 году чатырох жыхароў Паставаў асудзілі да "хатняй хіміі" — абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Юрыя Дзіковіча асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі", Дзмітрыя Плешавені і Сяргея Ляўко — да двух з паловай гадоў кожнага, Людмілу Цыбульскую — да двух гадоў і трох месяцаў.

Справу разглядзеў Міхаіл Макарэвіч ў судзе Партызанскага раёна Мінска. Актывістаў прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).  

Да прысуду ўсе, акрамя Людмілы Цыбульскай, знаходзіліся пад вартай. Іх вызвалілі ў зале суда.

Іх прызналі вінаватымі за ўдзел у адным з мінскіх Маршаў. Згодна з абвінавачаннем, яны парушылі работу грамадскага транспарту, бо выйшлі на праезную частку падчас акцый пратэсту, выкрыквалі лозунгі, пляскалі ў далоні, трымаючы сцягі. Юрыя Дзіковіча таксама судзілі яшчэ за адзін Марш. Дзіковіч, Ляўко і Плешавеня прызналі віну цалкам, Цыбульская — часткова. Дзіковіч распавёў, што загадзя планаваў удзел у Маршах, бо быў нязгодны з прымяненнем гвалту да пратэстоўцаў. Ляўко, Плешавеня і Цыбульская сказалі, што прыехалі ў Мінск з іншага гораду, каб узяць удзел у Маршы. Ляўко быў нязгодны з вынікамі выбараў, Цыбульская і Плешавеня прыехалі праз “цікаўнасць”.

Вядома, што Дзіковіч выхоўвае дачку з інваліднасцю, а Цыбульская — пенсіянерка.

Нагадаем, амаль усе яны былі затрыманыя ў лістападзе падчас «аблавы» ГУБАЗіКу ў Паставах. Пазней сілавікі апублікавалі фотаздымак з затрыманымі — на ім яны стаяць на дарозе падчас акцыі пратэсту ў 2020 годзе. На "пакаяльным відэа" Сяргей Ляўко "прызнаваўся" ў тым, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства