viasna on patreon

Затрыманні ў Гомелі і Салігорску: хроніка пераследу 21-22 лютага Дапоўнена

2023 2023-02-22T11:20:00+0300 2023-02-22T15:49:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ja-my-97-.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 і 22 лютага лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Гомелі асудзілі прадпрымальніка Алега Шамкіна

У Гомелі 21 лютага на 15 гадзін у абласное аддзяленне КДБ быў выкліканы  індывідуальны прадпрымальнік і юрыст Алег Шамкін. Ужо ў 18-10 ён апынуўся Савецкім РАУСе, дзе на яго быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). Суд над Шамкіным прызначаны на сёння.

Інфармацыю пра месцазнаходжанне затрыманага супрацоўнікі КДБ хавалі да 22 гадзін.

Праваабаронцам стаў вядомы вынік судовага разбіральніцтва ў адносінах да Алега Шамкіна - суд пастанавіў прымяніць па ч .2 арт. 19.11 КаАП РБ адміністрацыйны арышт на 10 сутак.


Крымінальную справу супраць дырэктара газеты «Беларусы і рынак» перадалі ў суд

Стала вядома, што Канстанціна Залатых абвінавачваюць паводле чатырох артыкулах — ч. 2 арт.130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Знявага прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 426 КК (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

Нагадаем, Залатых быў затрыманы 18 траўня 2022 году, пасля ператрусу дома і ў рэдакцыі выдання.


Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі двух жыхароў Салігорска

Іх абвінавацілі ў дэманстрацыі забароненай сімволікі, нягледзячы на тое, што Б-Ч-Б сцяг і "Пагоня" фармальна ў Беларусі не забароненыя.

Сілавікі заявілі, што інфармацыя пра тое, што на дзвярах аўтасэрвісу на вуліцы Цэнтральнай у Салігорску вісіць налепка «Я/мы 97%», ім паступіла ад «неабыякавых грамадзян». Прыехалі на СТО супрацоўнікі ГУБАЗіК у поўнай экіпіроўцы і са зброяй. 

Пры ператрусе СТА сілавікі знайшлі БЧБ-сцяжок на стале дырэктара, араматызатары для аўтамабіляў у выглядзе ўкраінскага і літоўскага сцягоў, а таксама кружку «Слава Украіне» і налепкі з «Пагоняй» і БЧБ.

Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго супрацоўніка СТА, на яго машыне быў значок у выглядзе БЧБ з «Пагоняй».


Сілавікі затрымалі лекарку Вольгу Барушка

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне лекаркі-анестэзіёлага-рэаніматолага Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Вольгі Барушка.

На «пакальным відэа» 35-гадовая жанчына кажа, што затрыманая з-за каментароў у інтэрнэце — нібыта яна абражала супрацоўнікаў міліцыі.


У «спіс тэрарыстаў» дадалі маці дваіх непаўнагадовых дзяцей з Мазыра Вольгу Шэўчык 

Камітэт дзяржаўнай бяспекі 21 лютага абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішча толькі аднаго чалавека: 30-гадовай палітзняволенай маці дваіх непаўнагадовых дзяцей з Мазыра Вольгі Шэўчык.

Вядома, што напрыканцы лістапада Гомельскі абласны суд асудзіў яе за каментары ў тэлеграм-каналах паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 342 (рганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 389 (пагрозы ў адносінах да суддзі), арт. 391 (абраза суддзі). Справу з закрытым рэжыме разглядаў Мікалай Доля. Вынік суда праваабронцам невядомы, але прысуд уступіў у сілу.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1015 чалавек, з іх 268 — беларусы.

Інфармацыя дапаўняецца.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства