viasna on patreon

Падтрымайце праваабаронцаў "Вясны" ў дзень абвяшчэння прысуду Дапоўнена

2023 2023-03-02T15:22:00+0300 2023-03-02T17:31:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasna_court_pr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 сакавіка ў 12.00 у судзе Ленінскага раёна г. Мінска будзе агучаны прысуд праваабаронцам “Вясны”: лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніку арганізацыі Алесю Бяляцкаму, яго намесніку і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Валянціну Стэфановічу, каардынатару кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміру Лабковічу, а таксама Дзмітрыю Салаўёву, якога судзяць завочна. Пракурор запрасіў ім ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі нібыта за фінансаванне пратэстаў падчас выбарчай кампаніі прэзідэнта 2020 года і кантрабанду арганізаванай групай у перыяд 2016-2021 гадоў. 

Мы заклікаем падтрымаць палітзняволеных праваабаронцаў і выказаць ім сваю салідарнасць у гэты дзень усімі даступнымі спосабамі. 

Што можна зрабіць 3 сакавіка?

  1. прыйдзі на абвяшчэнне прысуду па адрасе: г. Мінск, вул. Сямашкі, 33 (вазьмі з сабой пашпарт і памятай пра асабістую бяспеку);
  2. арганізуй ці прымі ўдзел у публічнай акцыі ў сваім горадзе (спіс месцаў правядзення глядзі ніжэй);
  3. распавядзі ў сацсетках пра вынесены прысуд праваабаронцам з хэштэгам #FreeViasna;
  4. зрабі здымак з партрэтамі вясноўцаў і выкладзі фота ў сацсеткі (макеты для друку цішотак, плакатаў, улётак);
  5. арганізуй ці прымі ўдзел у падпісанні паштовак салідарнасці, або напішы праваабаронцам словы падтрымкі самастойна, у тым ліку анлайн праз Майстэрню паштовак салідарнасці;
  6. дашлі праваабаронцам “Вясны” пасылку ці грашовы перавод па адрасе: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030;
  7. падпішы петыцыю за вызваленне вясноўцаў і ўсіх палітвязняў;
  8. прыдумай і рэалізуй сваё крэатыўнае дзеянне з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных праваабаронцаў. 

Акцыі ў падтрымку вясноўцаў

Далучайся да акцый салідарнасці 2 і 3 сакавіка:

  • Варшава, Польшча: 2 сакавіка, 18:00 па мясцовым часе, каля амбасады Беларусі (ulica Wiertnicza 58). Падрабязнасці пра мерапрыемства.
  • Вільня, Літва: 3 сакавіка, 11:00 па мясцовым часе, каля мурала Алесю Бяляцкаму (Mindaugo g. 18).
  • Стакгольм, Швецыя: 3 сакавіка, 12:00, Амбасада Беларусі ў Швецыі (Vikdalsgränd 10A). Падрабязнасці пра мерапрыемства.
  • Капенгаген, Данія: 3 сакавіка, 17:00 па мясцовым часе, Gammeltorv. Падрабязнасці пра мерапрыемства.
  • Люблін, Польшча: 3 сакавіка, 17:30, Pomnik Unii Lubelskiej.
  • Тбілісі, Грузія: 3 сакавіка, 19:00, каля Парламенту Грузіі. Падрабязнасці пра мерапрыемства.

Дзяліся акцыямі салідарнасці ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna

Свабоду “Вясне”! Свабоду ўсім палітвязням! 

"Досыць, трэба спыняць гэтую грамадзянскую вайну!" Праваабаронцы "Вясны" выступілі на судзе з апошнімі словамі

13 лютага праваабаронцы "Вясны" выступілі з апошнімі словамі — на беларускай мове.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства