На 29 сакавіка аршанскі гарадзкі суд прызначыў разьбіральніцтва па справе Васіля Леўчанкава, старшыні Свабоднага прафсаюзу мэталістаў (СПМ) мясцовай фірмы “Лёс”. Ён абвінавачваецца ў перашкодах законнай дзейнасьці пракурорскага работніка.
Пра гэта паведаміў інфармацыйны сайт Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі.
Канфлікт вакол СПМ пачаўся напачатку сакавіка, калі старшыню арганізацыі выклікалі ў аршанскую пракуратуру. Супрацоўніца наглядальнага органу Ірына Крукоўская патлумачыла, што ёй неабходныя дакумэнты, якія тычацца дзейнасьці арганізацыі і сьпіс яе сябраў. Васіль Леўчанкаў не прадставіў іх, спаслаўшыся, што дакумэнты знаходзяцца ў ў ў Мінску.
На наступны ж дзень Ірына.Крукоўская наведала фірму “Лёс”, дзе па чарзе выклікала рабочых. З кожнага яна брала пісьмовае тлумачэньне, сябрам якога прафсаюзу ён зьяўляецца. Як сьцьвярджаюць рабочыя, частцы зь іх спн.Крукоўская прадставілася супрацоўніцай Дзяржкантролю.
На прапанову прадставіць дакладны пералік дакумэнтаў, якія неабходныя пракуратуры, і выпісаць позву, сп.Леўчанкаў атрымаў позву ў суд. Яму інкрымінуецца парушэньне артыкулу 1669 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях “Перашкоды законнай дзейнасьці пракурорскага работніка” (штаф да двух МЗП).