viasna on patreon

У лютым судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не менш за 72 чалавекі

2023 2023-03-02T18:11:10+0300 2023-03-02T18:14:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rabochy_ruh_90_homel.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы "Вясны" ў лютым фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян паводле палітычных матываў. Нам вядома пра не менш за 72 асуджаныя ў крымінальным парадку грамадзян, з якіх 60 складаюць мужчыны, 12 жанчыны.

Суд па справе
Суд па справе "Рабочага Руху". Фота: gp.by

У дачыненні да аднаго чалавека пастаноўлены абвінаваўчы прысуд у парадку завочнай вытворчасці. На працягу лютага аднаму асуджанаму апеляцыйная інстанцыя змяніла прысуд у бок узмацнення жорсткасці пакарання. У дачыненні да чатырох асуджаных тэрміны зняволення знізілі кожнаму на тры месяцы.

Сумарна, паводле вядомых праваабаронцам спраў, у лютым суды вынеслі:

  • 295 гадоў пазбаўлення волі ў дачыненні да 43 чалавек;
  • 4 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову ("хімія") у дачыненні да 2 чалавек.
  • 54 гады і 3 месяцы абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія") у дачыненні да 22 чалавек;
  • 9 месяцаў арышту для 3 чалавек;
  • 800 базавых велічыняў штрафу на суму 29 600 рублёў у якасці асноўнага пакарання для 2 чалавек;
  • 3 460 базавых велічыняў штрафу на суму 128 020 рублёў у якасці дадатковага пакарання ў дачыненні да 17 чалавек разам з пазбаўленнем волі.

Пазбаўленне спецыяльных званняў "падпалкоўніка" і "прапаршчыка міліцыі" ў якасці дадатковага пакарання ў дачыненні да 2 чалавек разам з пазбаўленнем волі.

Паводле вядомых праваабаронцам прысудаў у лютым суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 59,7% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія") суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 2,8% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") ужывалася ў 30,5% выпадкаў асуджэння грамадзян. Арышт суды ўжывалі ў 4,2% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычных спраў. Штраф суды ўжывалі ў 2,8% выпадкаў крымінальнага асуджэння грамадзян.

Такім чынам, у лютым пакаранне паводле палітычна матываваных крымінальных спраў, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі", "хатняй хіміі" і арышту, суды ўжывалі ў 97,2% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.

У студзені судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не менш за 50 чалавек

Праваабаронцам вядома пра не менш як 50 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 37 складаюць мужчыны, 13 — жанчыны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства